растаро́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць растаропнага; упраўнасць. Я стаяў збоку і любаваўся дзедам: яго маладым настроем, яго дзелавітай клапатлівасцю, растаропнасцю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыва́ць, ‑ае; незак., што.

Абл. Хістаць збоку ў бок або зверху ўніз; гойдаць. І воз так страшна калывае на калдобінах!.. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вушко́ ’ямка ў печы, збоку, для попелу, гарачага вуголля’ (Шушк., 156). Да ву́ха, памянш. форма для абазначэння дэталі печы на падставе метафары «ўваход у печ — галава».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спра́ўна,

1. Прысл. да спраўны.

2. у знач. вык. У парадку. Дзядзька Коля, стоячы збоку, зірнуў адным вокам на пасведчанне — усё спраўна. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляўкомзбоку дарогі’ (смарг., Сцяшк. Сл.) па форме, як і маўчком (тв. скл. назоўніка). Да ле́вы (гл.), параўн. укр. ’адваротны бок вышыўкі’, ’нелегальны, незаконны’, тое ж польск. lewy ’адваротны бок сукна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

несула́ддзе, ‑я, м.

Адсутнасць ладу. Несуладдзе ў душы, што прыйшло з вясной, у апошнія дні ўсё больш і больш змушала Рамана зірнуць на сябе збоку. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́філь, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Від збоку (твару, прадмета).

Прыгожы п. твару.

Сфатаграфавацца ў п.

2. Сячэнне, разрэз чаго-н. (спец.).

П. дарогі.

П. сталі.

3. Сукупнасць спецыфічных рыс, якія характарызуюць якую-н. сферу дзейнасці, а таксама характар вытворчага ці навучальнага ўхілу (кніжн.).

Спецыяльнасць шырокага профілю.

Раён збожжавага профілю.

П. прадпрыемства.

|| прым. про́фільны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Профільная пракатка металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гутарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Гаваркі, схільны да размоў. Заўсёды гутарлівы, Іван Мацвеевіч цяпер упарта маўчаў. Бядуля. // перан. Шумлівы, ажыўлены; незмаўкальны. Гутарлівы бор. □ Збоку ветру ў такт спявае Гутарлівы ручаёк. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суста́ў, ‑тава, м.

Рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы. Плечавы сустаў. Локцевы сустаў. Каленны сустаў. □ [Васіль Кузьміч] не садзіўся, стаяў каля стала збоку, абапёршыся на суставы пальцаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; забе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Бегучы, трапіць куды-н.

Цяля забегла ў агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да знаёмых.

3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

Хлопчык забег далёка ў поле.

4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

З. наперад (таксама перан.: пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)