перахава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Схаваць у іншым месцы.

П. грошы.

2. каго-што. Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць.

П. бульбу ў склепе.

3. што. Схаваць, пахаваць усё, многае.

|| незак. перахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да захаваць.

2. Трымаць дзе‑н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання. Захоўваць бульбу ў склепе. Захоўваць мяса ў халадзільніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зберага́ць несов.

1. (сохранять в целости) сберега́ть; уберега́ть;

2. (сохранять про запас) сберега́ть, приберега́ть;

1, 2 см. зберагчы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; зак., што.

Зберагчы, захаваць да якога‑н. выпадку, на запас. Прыберагчы грошы. □ [Гаспадыня:] — Вось, як пакінуў, так і ёсць... Прасіў прыберагчы ўсё гэта... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зберагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся; зак.

Застацца ў цэласці, у наяўнасці. У .. вуснай творчасці[народа] зберагліся лепшыя здабыткі старажытнай беларускай літаратурнай мовы. Шакун. // Зберагчы сябе (ад небяспекі, непрыемнасці, смерці); усцерагчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уберагчы́, -агу́, -ажэ́ш, -ажэ́; -ажо́м, -ажаце́, -агу́ць; убяро́г, уберагла́, -ло́; -ажы́; -ажо́ны; зак., каго-што.

Зберагчы, захаваць у цэласці, ахаваць ад чаго-н. небяспечнага, непажаданага.

У. расліны ад марозу.

У. дзіця ад прастуды.

|| незак. уберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уберагчы́ся, -агу́ся, -ажэ́шся, -ажэ́цца; -ажо́мся, -ажаце́ся, -агу́цца; убяро́гся, уберагла́ся, -ло́ся; уберажы́ся; незак. уберага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стажа́р’е, ‑я, н.

Аснова стога; подсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці. Сена было знесена і акуратна складзена вакол стажар’я, якое было насцелена каля ацярэбленай бярозы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зберажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зберагаць — зберагчы.

2. звычайна мн. (зберажэ́нні, ‑яў). Сабраная ў запас сума грошай. Мажэйка аддаў на дом усе свае зберажэнні, узяў яшчэ і крэдыт у банку. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-снабі́ць, параўн. сыснабіць (*саснабіць) ‘заспакоіць, супакоіць’ (Бяльк.). Магчыма, роднаснае ст.-слав. сънабъдѣти ‘захаваць, зберагчы, выратаваць’, адкуль рус. снабди́ть ‘забяспечыць’, чэш. snábděti ‘назіраць, сузіраць, забяспечваць’, серб.-харв. снабдети ‘забяспечыць’, ц.-слав. набъдети ‘ахоўваць’, прыставачнага ўтварэння ад бъдъти, што да прасл. *bъděti ‘быць бадзёрым, клапаціцца’, гл. Фасмер, 3, 696; Трубачоў, Этимология–1972, 28; Глухак, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадухілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Загадзя ліквідаваць тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго‑н.; папярэдзіць. [Бабейка] не можа прадухіліць тое, што павінна непазбежна адбыцца, трэба шукаць іншага шляху, каб утрымацца самому і зберагчы тое, што стварыў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)