закавы́ка, ‑і, ДМ ‑выцы; Р мн. ‑вык; ж.

Разм. Затрымка, перашкода ў чым‑н. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разґу́рзацца ’ачуняць, прачнуцца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. gur̃sti ’слабець’, ’марудзіць’, gur̃stasзатрымка’. Параўн. раздурваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тармажэ́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. тармазіць (у 1, 2 знач.).

2. Спец. Аслабленне або спыненне ўзбуджэння ў тканцы арганізма, калі прадаўжае дзейнічаць раздражняльнік; актыўная затрымка дзейнасці нервовых цэнтраў або рабочых органаў. Тармажэнне і ўзбуджэнне. Цэнтры тармажэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Незаба́вам ’адразу, хутка, без затрымкі’ (Др., Пятк. 2), незаба́ўна ’неадкладна, хутка’ (Нас., Гарэц., ТС), незаба́ўка ’нядоўга, хапае часу’ (Нас.). Ад заба́віцца ’затрымацца’, заба́вазатрымка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́пінка,

гл. за́панка.

запі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж. (звычайна з прыназ. «без»).

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў падборы патрэбнага слова, няўпэўненасцю або збянтэжанасцю гаворачай асобы. Алік без запінкі, ні разу нават не збіўшыся, Заказаў абедзве тэарэмы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мінтрэ́газатрымка, трывога, нечаканы клопат’, ’перашкода’ (глыб., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг), мінтрэ́жыць ’хваляваць, трывожыць’ (Шат., ТС; докш., Янк. Мат.). Да мітрэнга (гл.). Другасная назалізацыя (‑н‑) і выпадзенне ‑н‑ перад ‑га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыты́чына ’збег непрыемных, нечаканых абставін’; ’дамаганне, прэтэнзія’ (Нас.). Укр. прити́чина ’перашкода, затрымка’; ’здарэнне, прыгода’; ’прычына’, рус. ярасл. притычи́на ’прычына; віна’. Ад прытыка́цца ’сутыкацца’. Да тыкаць (гл.). Параўн. пры́тча (гл.), рус. при́тка ’нечаканае здарэнне, прыгода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабо́й, ‑ю, м.

1. Парушэнне ў рытмічным дзеянні чаго‑н. Пульс з перабоямі. □ У далёкія рэйсы шафёры пускаліся неахвотна — шыны былі слабыя, маторы працавалі з перабоямі, як сэрца ў хворага чалавека. Шахавец.

2. Затрымка ў якой‑н. справе. Майстэрня часта працавала з перабоямі з-за недахопу запасных частак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпы́нак, прыпу́нок ’месца спынення транспарту’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ, ТС), прыпы́н ’прыстанішча’ (Ласт.), прыпу́н ’прытулак, прыстанішча’; ’перапынак’ (ТС), прыпы́ніска ’прыстанак’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Дэрываты з рознымі суфіксамі ад прыпыні́ць (гл.), параўн. укр. припи́н, при́пинка ’перапынак, затрымка; прыпынак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)