вскручи́ниться сов., фольк. зажуры́цца; (стосковаться) засумава́ць, затужы́ць; (опечалиться) замарко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соску́читься сов.

1. знудзі́цца;

2. (истомиться, затосковать) засумава́ць, замарко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суме́цца ’збянтэжыцца, разгубіцца’ (ТСБМ), ’занудзіцца, засумаваць, замаркоціцца’, ’спалохацца, разгубіцца’ (глыб., пух., лях., Сл. ПЗБ), ’спахапіцца крыху, спалохацца’ (Варл.), сюды ж, відаць, балг. дыял. сумеіа́ ме ’непрыемна мне, гідка мне’. Зыходнае, магчыма, прасл. *sъ‑uměti sę, гл. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмуці́цца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца. Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора. // Выразіць смутак, заклапочанасць (аб твары, вачах і пад.). Прыгожы круглы твар Галіны Садоўскай паружавеў, светла-зялёныя вочы засмуціліся, галава яе з роўненькім праборам цяжка панікла. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приуны́ть сов., разг. зажуры́цца, засумава́ць, затужы́ць, занудзі́цца; засмуці́цца;

вы что́-то приуны́ли вы не́шта зажуры́ліся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., па кім-чым і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца. Занудзіцца па родным доме. □ Занудзіўся небарака, Замаркотнела чало, І не вытрымаў, заплакаў, Што няшчасце прыплыло. Броўка. — Ты не ведаеш, як мне хочацца ўгледзець цябе і хоць перакінуцца адным слоўцам. Здаецца б, весялей стала на душы, якая занудзілася ад адзіноты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., каго-што.

1. Надаць чаму‑н. вісячае становішча. Павесіць на сцяну карціну. Павесіць паліто на вешалку. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій. Колас.

2. Пакараць смерцю цераз павешанне. Старых [немцы] вывелі на калгасны двор і павесілі на дупл[я]ватай паўзасохлай бярозе. Лынькоў.

•••

Павесіць (звесіць) галаву — замаркоціцца, затужыць.

Павесіць (апусціць, звесіць) носзасумаваць, зажурыцца, замаркоціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняпа́сці, ‑непаду, ‑непадзеш, ‑непадзе; ‑непадзём, ‑непадзяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ва ўпадак; збяднець (звычайна пра якую‑н. галіну грамадскага жыцця). А гаспадарка заняпала, Давала мала, вельмі мала На тым адсталым рубяжы. Бялевіч.

2. Страціць здароўе, зрабіцца слабым, хваравітым. Быў.. [хлопчык] вельмі ж слабенькі: як заняпаў змалку, дык ніяк і паправіцца не можа. Якімовіч. [Стафанковічу] пачало здавацца, што ён даўно ўжо заняпаў здароўем і не заўважаў таго. Чорны.

•••

Заняпасці духам — замаркоціцца, засумаваць, адчаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уны́ние ср. марко́та, -ты ж.; туга́, -гі́ ж.; сум, род. су́му м., сму́так, -тку м., журба́, -бы́ ж.; (скука) нуда́, -ды́ ж.;

впасть в уны́ние замарко́ціцца (затужы́ць, засумава́ць, засмуці́цца, зажуры́цца, занудзі́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)