залічэ́нне ср.

1. зачисле́ние;

2. засчи́тывание, зачёт м.;

3. отнесе́ние;

4. зачёт м.;

1-4 см. залічы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны; зак., што.

1. Лічачы, устанавіць колькасць каго-, чаго-н.

Н. дзесяць памылак.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць.

Н. лішніх сто тысяч.

3. Вызначыць дабаўку да якой-н. сумы; прылічыць звыш чаго-н.

Н. 20 тысяч пені.

Н. працэнты на ўклад.

4. Залічыць на чый-н. рахунак які-н. від аплаты.

Н. заработную плату.

|| незак. наліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і налі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. налічэ́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кананізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Унесці (уносіць) у царкоўны канон (у 1 знач.); залічыць (залічваць) у святыя.

2. Кніжн. Прызнаць (прызнаваць) каго‑, што‑н. аўтарытэтам, узорам для ўсіх і ўсяго; узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору. Абсалютна ніякага спосабу [пісаць апавяданні] нельга кананізаваць. Усялякая кананізацыя толькі звязала б індывідуальную волю .. аўтара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што. Прыняць, узяць з рук у рукі, у сваё распараджэнне ўсё ці частку таго, што здаюць, перадаюць, уручаюць.

П. кнігі ад чытачоў.

П. тэлеграмы.

2. каго (што). Залічыць у склад чаго-н. усіх, многіх.

П. выпускнікоў школ на работу.

3. каго (што). Дапусціць да сябе для агляду, для размовы па якіх-н. справах усіх, многіх.

П. хворых.

П. наведвальнікаў.

4. што. Зняць, забраць адкуль-н. усё, многае.

П. посуд са стала.

5. што і без дап. Прымаць некаторы час.

П. лякарства месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампле́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Поўны набор якіх‑н. прадметаў (інструментаў, рэчаў і інш.), якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што‑н. цэлае. Камплект сталярных інструментаў. Камплект падручнікаў. Камплект боепрыпасаў. Камплект Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. □ Гарміза павінен быў справіць Арыне абутак, поўны камплект адзежы. Колас.

2. Устаноўленая колькасць асоб, якія патрабуюцца або дапускаюцца куды‑н. па штату. Камплект вучняў. Камплект рабочых. Залічыць звыш камплекту.

[Ад лац. completus — поўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афо́рміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

1. Даць чаму‑н. закончаную знешнюю форму або пэўны выгляд. Аформіць рукапіс. Аформіць насценгазету. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі. Дуброўскі.

2. Надаць чаму‑н. сілу закона, зрабіўшы неабходныя фармальнасці. Аформіць дагавор. Аформіць дакументацыю.

3. Прыняць, залічыць куды‑н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. Аформіць на работу, на вучобу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ранжы́р, ‑у, м.

1. Парадак людзей у страі па росту. На стрэльбішча ідзем строем, па ранжыру. Жычка. Падышоўшы да бацькавага двара, я ўгледзеў, як бы выстраеных па ранжыру, мачыху, Насцечку, Алеся і меншых хлопцаў. Сабаленка.

2. перан. Пэўны парадак у чым‑н. [Міхал:] — Усё пад службовы ранжыр выраўнена. За прапорцыямі не пазнаеш і сам сябе. Карпаў.

•••

Пад адзін ранжырзалічыць у адну катэгорыю, паставіць у аднолькавае становішча.

Па ранжыру, пад ранжыр — у парадку значнасці, важнасці і пад.

[Ад фр. ranger — выстройвацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

1. Лічачы, устанавіць колькасць, лік каго‑, чаго‑н. Налічыць пяць рублёў. □ Хворы ў лыжачку палічыў дваццаць кропель, валіў вадою, выпіў і паморшчыўся. Бядуля. Як толькі.. [Сяргей Карага] палічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны. Колас.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць. Налічыць лішніх два рублі.

3. Вызначыць дабаўку да якой‑н. сумы; прылічыць звыш чаго‑н. Налічыць пяць рублёў пені. Налічыць працэнты на пазыку.

4. Залічыць на чый‑н. рахунак які‑н. від аплаты. Налічыць заработную плату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыда́т, ‑а, М ‑даце, м.

1. Той, хто намечан для выбрання, назначэння або для прыёму куды‑н. Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Залічыць у інстытут кандыдатам.

2. чаго. Малодшая вучоная ступень у дарэвалюцыйнай Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навучальнай установы. Кандыдат славеснасці.

•••

Кандыдат навук якіх — малодшая вучоная ступень у СССР, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Кандыдат філалагічных навук. Ступень кандыдата тэхнічных навук.

Кандыдат у члены КПСС (партыі) — асоба, якая праходзіць устаноўлены статутам выпрабавальны тэрмін перад прыёмам у члены КПСС.

[Ад лац. candidatus — адзеты ў белае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́чваць несов.

1. (принимать) зачисля́ть;

2. (принимать в счёт чего-л.) засчи́тывать, зачи́тывать;

3. (в разряд каких-л. явлений, на чей-л. счёт) относи́ть (к чему; на что);

4. зачи́тывать, ста́вить зачёт;

1-4 см. залічы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)