карэ́та, -ы, ДМ -рэ́це, мн. -ы, -рэ́т, ж.
Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах.
○
Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына, якая высылаецца для неадкладнай медыцынскай дапамогі.
◊
(Прыйшоўся) як вол да карэты (разм.) — пра таго, хто аказаўся ў недарэчных абставінах.
|| памянш. карэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
|| прым. карэ́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прикры́тый
1. прыкры́ты, мног. папрыкрыва́ны; закры́ты, мног. пазакрыва́ны;
2. (притворённый) прычы́нены;
3. (скрытый) схава́ны; уто́ены; пакры́ты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мурза́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Запэцканы, брудны. Дзеці ўставіліся на незнаёмых круглымі .. вачыма, і мурзатыя тварыкі іх застылі ў нейкім чаканні. Кулакоўскі.
2. перан. Абл. Закрыты дымкай, затуманены; шэры. Ад пылу-дыму ўсё сонца мурзатае, затуманенае. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задёрнутый
1. зашмо́ргнуты, мног. пазашмо́ргваны; заве́шаны, мног. пазаве́шваны;
2. закры́ты, мног. пазакрыва́ны, засла́ны, мног. пазасціла́ны; см. задёрнуть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адплю́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адплюшчыць.
2. у знач. прым. Не закрыты павекам, расплюшчаны (пра вочы). [Ніна:] — Думаеш, я не заўважаю, як ты падоўгу ляжыш у ложку з адплюшчанымі вачыма і ад нечага трывожнага не можаш заснуць. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурго́н, ‑а, м.
1. Крытая конная павозка. А побач з Насцяй цягнуць коні Фургон закрыты, а ў фургоне Герой мой, прапаршчык Дзяжа. Колас. Як расказваюць старажылы, конка добра бегла пад гару, а на пад’ёмах нават чатыры кані не маглі цягнуць цяжкі фургон. Жычка. Насустрач ім выехаў нейкі старамодны фургон, запрэжаны тройкай добрых коней. Шамякін.
2. Закрыты кузаў на аўтамашынах, прычэпах, калёсах для перавозкі грузаў. З хлебнага фургона, рэзка затармазіўшы машыну, выскачыў шафёр і кінуўся цераз вуліцу наперарэз гасцям з Афрыкі, хочучы сказаць ім нешта важнае... Навуменка. Па калдобістай дарозе імчацца магутныя грузавікі, фургоны рамонтных майстэрань, аўтакрамы... Хведаровіч.
[Фр. fourgon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прихло́пнутый
1. прысту́кнуты, прычы́нены;
2. прышчэ́млены, прыбі́ты;
3. прыкры́ты, закры́ты;
4. прысту́кнуты, прысту́каны;
5. накры́ты, зло́ўлены; см. прихло́пнуть 3—7;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Канве́рт ’пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце’, ’коўдра ў форме пакета’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк.), канаве́рт ’тс’ (Сцяшк.; бяроз. КЭС); кунве́рт (Бяльк.), маст. канвэ́рт, пруж. коновэ́рт ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). З рус. конве́рт, якое ў Пятроўскую эпоху з франц. couvert ’закрыты, схаваны’ < couvrir ’пакрываць’ < с.-лац. copertum < coopertus ’накрыты’. Застаецца няясным узнікненне насавога ‑н‑. Магчыма пасрэдніцтва ням. Kuvert. Гл. Фасмер, 2, 308; Шанскі, 2 (К), 250.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
варыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разнавіднасць чаго‑н. Варыянты рашэння задачы. // Адна з некалькіх рэдакцыі якога‑н. твора або яго часткі. Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэту ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце і, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней. Шамякін. // У шахматах — адна з магчымых камбінацыя хадоў. Закрыты варыянт абароны.
[Ад лац. varians, variantis — які змяняецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлагба́ум, ‑а, м.
Рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на заставах, чыгуначных пераездах, дарогах і пад. — Паравоз выдумаў Стэфенсон, — пазіраючы ў неба, паведамляў Хведзька, калі праз закрыты шлагбаумамі пераезд грукаў таварны састаў. Навуменка. Канец гэтай новай вуліцы ўпіраецца ў гарадскую заставу з паласатым шлагбаумам і такой жа паласатай будкай, ля якой стаіць вартавы. В. Вольскі.
[Ням. Schlagbaum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)