гу-гу́.

У выразе: ні гу-гу, у знач. вык. (разм.) — маўчаць, не гаварыць ні слова або просьба ці загад маўчаць.

Пра гэта — нікому ні гу-гу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́йстраў ма́стера;

м. зага́д — прика́з ма́стера;

~рава распараджэ́нне — распоряже́ние ма́стера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стоп.

1. выкл. Ужыв. як каманда: стой, спыніся!; як загад у значэнні: хопіць, даволі, годзе!

С.!

Прыехалі.

2. у знач. нязм. наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту.

Сігнал с.

Знак с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

естьIII межд., воен. ёсць;

есть выполня́ть прика́з! ёсць выко́нваць зага́д!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клі́чны, -ая, -ае.

1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці.

К. сказ.

Клічная інтанацыя.

2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму, склон назоўніка, напр.: браце, дружа, куме).

К. склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).

Падпісаць, паставіць свой подпіс пад чым-н. спехам ці не чытаючы таго, што падпісваеш.

П. загад.

|| незак. падма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адміра́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адмірала. Адміральскі сцяг. Адміральскі загад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распарадзі́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -дзіце́ся, -дзя́цца; зак.

1. Аддаць загад; загадаць.

Р. наконт адпраўкі экспедыцыі.

2. Паклапаціцца аб выкананні чаго-н. належным чынам.

Р. па-гаспадарску грашыма.

|| незак. распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Піль!загад сабаку кінуцца на дзічыну (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. pille! ’бяры! наперад!’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сказ і раска́ззагад’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., Стан. (Кітаб)). З польск. rozkaz ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)