◎ Падо́ра ’завіруха, завея’ (Бяс.). Рус. дыял. падера, падора ’тс’, падарь ’зімняя непагадзь’. Ад па‑ і дзяру (Гл. Фасмер, 3, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аці́хнуць, -ну, -неш, -не; аціх, -хла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра гукі, шум і пад.).
Падвечар вуліца аціхла.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Спыніцца, аслабець у дзеянні (пра стыхійную з’яву).
Завея к ночы аціхла.
3. Супакоіцца, прыціхнуць.
Гаспадар аціх.
|| незак. аціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск. wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бура́н, ‑у, м.
Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу або пяску; снежная бура, завея, завіруха (звычайна ў стэпах, на адкрытых месцах). Потым налятае буран, і Міцька падае разам са слупам. Кулакоўскі. Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́я, ‑і, ж.
1. Тое, што і завея, завіруха (у 1 знач.). Сек яго [паравоз] вецер, марозіў мароз, Душыла зімовая вея. Панчанка. У тундры я пражыў гады, Там, помню, веі гэтак дзьмулі. А. Александровіч.
2. звычайна мн. (ве́і, ‑яў). Тое, што і вейкі. Шчокі пунсавелі ад марозу, а доўгія веі прыкрывалі неспакойны бляск чорных вачэй. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяце́ліца, ‑ы, ж.
1. Снежная бура, завея. Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст віхраў спакойна заснуць не дае. Купала. Над станцыяй гулялі студзеньскія мяцеліцы, вылі і стагналі лютыя в[я]тры. Шчарбатаў.
2. Народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе з частымі зменамі фігур і паваротамі. Услед жа за бацюшкам Габрусь і Гіляры таксама хапілі па кабеце і пачалі шпарка круціць мяцеліцу. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
Разм.
1. Устаць вельмі рана. [Адэля:] — Што гэта? Яшчэ чуць золак, а ты ўжо ўскруціўся? Звар’яцеў, стары, ці што? Чарот. — Чаго ты ў такую рань ускруціўся? Спі яшчэ. Хадкевіч.
2. Нечакана разбушавацца (пра з’явы прыроды). Ускруціцца такая завея, што з хаты носа не выткнеш. Чарнышэвіч.
3. Узвіцца ўверх. Мяч свечкай ускруціўся ўгору і ўпаў якраз пасярод вуліцы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віху́ра, ‑ы, ж.
1. Разм. Бура, завея, завіруха. Не ціхне бура, стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!.. Чарот. Дарожкі і сцежкі занесла віхура, Не знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. Купала. / у перан. ужыв. Гэй, вольная песня, імкніся, ляці ты На крыллях маланак, віхураў агністых. Танк.
2. Паэт. Імклівы віхравы рух. Скрыпач закончыў «Крыжачка». І ў лагерным прылеску Шуміць віхура гапака, Гучыць «Малдаванэску». Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.
1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі марозы, вылі снежныя завірухі. Шамякін.
2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца. Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. Марціновіч. Звінелі кілішкі. Пры ўсёй гэтай завірусе пан Чарнецкі аднак не выпускаў з віду сваю дачку. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяцеліца, замець, завея, завіруха, пурга; вея, замятуха, сняжніца, снегавей, дуйка, кудаса (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)