герметыза́цыя, -і, ж.

Забеспячэнне непранікальнасці сцен і злучэнняў чаго-н. (памяшканняў, апаратаў і пад.) для вадкасцей і газаў.

|| прым. герметызацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне вадой. Водазабеспячэнне гарадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццезабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне ўмоў захавання жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энергазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне патрэб у энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боезабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне войск узбраеннем і боепрыпасамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплафіка́цыя, -і, ж.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў, прадпрыемстваў і пад. цяплом, атрыманым ад камбінаванай выпрацоўкі электраэнергіі і цеплыні на цеплаэлектрацэнтралі.

|| прым. цеплафікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхніза́цыя, ‑і, ж.

Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі, укараненне тэхнічных сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрасілкава́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне чаго‑н. электраэнергіяй. Схема электрасілкавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обеспе́чение ср.

1. в разн. знач. забеспячэ́нне, -ння ср.;

материа́льное обеспе́чение в ста́рости матэрыя́льнае забеспячэ́нне на ста́расць;

социа́льное обеспе́чение сацыя́льнае забеспячэ́нне;

боево́е обеспе́чение воен. баяво́е забеспячэ́нне;

2. (гарантия) гара́нтыя, -тыі ж., зало́г, -гу м., зару́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сабе́с, -а, м.

1. Скарачэнне: сацыяльнае забеспячэнне.

Органы сабеса.

2. Установа, якая займаецца пытаннямі сацыяльнага забеспячэння.

Здаць дакументы ў с.

|| прым. сабе́саўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)