забеспячэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. забеспячэ́нне
Р. забеспячэ́ння
Д. забеспячэ́нню
В. забеспячэ́нне
Т. забеспячэ́ннем
М. забеспячэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

забеспячэ́нне, -я, н.

1. гл. забяспечыць.

2. Тое, чым забяспечваюць каго-, што-н. (матэрыяльныя каштоўнасці, грошы і пад.).

Грамадзяне нашай краіны маюць права на матэрыяльнае з. ў старасці.

3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненні матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх-н. арганізацый.

Органы забеспячэння.

Прадуктовае з.

|| прым. забеспячэ́нскі, -ая, -ае.

Забеспячэнскія арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забеспячэ́нне ср.

1. обеспе́чение; снабже́ние; удовлетворе́ние;

2. обеспе́чение;

1, 2 см. забяспе́чыць;

3. (то, чем обеспечивают) обеспе́чение; дово́льствие;

○ сацыя́льнае з. — социа́льное обеспе́чение

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забеспячэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забяспечваць — забяспечыць.

2. Грошы, матэрыяльныя сродкі, якія даюцца каму‑н. з мэтай забяспечыць яго існаванне. Грамадзяне СССР маюць права на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці.

3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх‑н. арганізацый. Цэнтралізаванае забеспячэнне. Органы забеспячэння.

4. Сукупнасць прадметаў, рэчаў, якімі забяспечваецца хто‑, што‑н. Бытавое забеспячэнне. Тэхнічнае забеспячэнне.

5. Тое, што забяспечвае непарушнасць, выкананне чаго‑н., з’яўляецца гарантыяй чаго‑н. Папяровыя грашовыя знакі з цвёрдым залатым забеспячэннем.

•••

Сацыяльнае забеспячэнне — сістэма дзяржаўных мерапрыемстваў у СССР па матэрыяльнаму забеспячэнню грамадзян у старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забеспячэ́нне н.

1. (дзеянне) Sícherstellung f -, -en; Versórgung f -, -en;

забеспячэ́нне ўсеагу́льнага мі́ру die Sícherung des állgemeinen Fríedens;

сацыя́льнае забеспячэ́нне Soziálfürsorge f -; soziále Ábsicherung;

2. (сродкі для жыцця) Existénzgrundlage f -;

3. (гарантыя) Garantíe f -, -í¦en, Sícherstellung f -, Sícherung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Забеспячэнне пенсійнае 2/14

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Матэматычнае забеспячэнне 6/413; 12/455—456

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

забяспе́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.

З. сваю сям’ю прадуктамі.

2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.

З. горад электраэнергіяй.

3. што. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.

З. мір ва ўсім свеце.

З. выкананне плана.

|| незак. забяспе́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. забяспе́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. забяспе́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. забеспячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пенсіённае забеспячэнне 3/597; 8/373—374, 525; 9/391; 12/352—353

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сацыяльнае забеспячэнне 2/14; 4/102; 5/78; 7/483; 8/525; 9/391, 392; 11/409; 12/352—353

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)