Ве́хаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, рагожы, ануч, якім мыюць посуд, шаруюць брудныя рэчы’; ’мачалка’; ’жмут, жменя саломы, сена і пад’. (КТС, БРС, Нас., Бір. Дзярж., Шат., Грыг., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, КЭС, Касп., Растарг., Бяльк.; маладз., Мат. АС; Бес., Мат. Гом.; бых., Янк. Мат.), навагр. вехець (Кліх), сюды ж вехцік ’тс’ (КТС, Нас., Сцяшк., Мат. Гом.), вехцевы ’які належыць да вехаць’ (Нас.). Укр. ві́хоть ’вехаць; пучок саломы; жмут саломы, які адлятае ад страхі ў час пажару’, рус. вехоть ’вехаць’; ’пучок саломы, сена’, ст.-рус. вѣхътьжмут саломы, мачалка, вехаць’ (з XI ст.), польск. wiecheć ’жменя саломы ці сена’; ’саламяная мятла’, н.-луж. wjekś, в.-луж. wěchćжмут саломы’, чэш. věchet ’пучок саломы, сена’, věchýtek ’вехцік’, славац. vecheť ’вехаць, мачалка’, славен. vẹ́het ’пучок сена’, ст.-слав. вѣхъть. Прасл. věxъtь утворана ад věxъ (параўн. бел. вёх, укр. віх, рус. вех ’цыкута ядавітая’) і суф. ‑ъtь, якому ў балтыйскіх мовах адпавядае суф. ‑ùtis, параўн. ст.-прус. nagutisслав. nogъtь ’пазногаць’, а таксама лексемы з другасным пеяратыўным значэннем: літ. vaikùtis ад vaĩkas ’дзіця’, žmogùtis ад žmogùs ’чалавек’ і інш. і, магчыма, прасл. lapъtь ’лапаць’, серб.-харв. ла́пат ’латка’ (Мартынаў, Дерив., 43–44). Гэта яшчэ балта-славянская інавацыя. Гл. Слаўскі, 5, 157–158; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 263. Крукоўскі (Уплыў, 12) мяркуе, што лексема вехаць — запазычанне.

Ве́хаць2 ’стары венік, дзяркач’ (Бяльк.) узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі вехаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, якім мыюць посуд, мэблю’ → ’сцёрты дзяркач, якім шаруюць лавы, падлогу’; параўн. яшчэ польск. wiecheć ’мятла з саломы’.

Ве́хаць3 ’падмазка, кавалачак сала падмазваць скавараду’ (Бяльк.) утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства: ве́хаць ’скрутак, жмут анучак, наматаны на палачку, якім мэкаюць у тлушч і размазваюць па патэльні’ → ’падмазка, кавалачак сала’. Сюды можна аднесці і ве́хаць ’шматок, невялікая колькасць’, якое ўзнікла ў выніку абагульнення значэння ’скрутак, пучок саломы’; параўн. польск. wiecheć ’кавалак (напр., мяса)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́хаць, ‑хця, м.

1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі. Вітка.

2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. Чорны. У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Уткнуць, усадзіць што‑н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго‑н. Андрэй спыніўся, узяў жмут вільготнай травы, абцёр касу, уторкнуў востры канец касільна ў зямлю. Дуброўскі. // Уставіць, палажыць што‑н. Трэнер панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую.. вазу, што стаяла на падаконніку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаме́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скамячыць.

2. у знач. прым. Змяты, ператвораны ў камяк, у жмут. Гэля.. ўстала з месца, паправіла на сабе скамечанае адзенне і падліла ў шклянкі піва. Гартны. Міма.. [Карпа] прайшоў малады партызан і непрыкметна сунуў яму ў руку скамечаную паперку. Шамякін.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Стомлены, змардаваны (пра твар). Бледны, скамечаны твар, рэдка калі паголены.. — усё гэта гаварыла за тое, што Селядцоў расчараваўся ў жыцці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ворс, ворса (БРС, КТС, Нас., Касп.) ’адходы воўны пры часанні ў выглядзе асобных кароткіх валокнаў’ (Влад.); ’мяккая воўна’ (Мядзв.). Рус. ворс, укр. ворс. Відавочна, сумеснае ўсходнеславянскае запазычанне са ст.-перс. vars ’волас’; параўн. таксама авест. varǝsa ’волас’, н.-перс. gars ’тс’, роднаснае рус. волос (Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 169; Брукнер, 627). З слав. запазычана літ. varsàжмут шэрсці, валасоў’ (Буга, KS, 199; Скарджус, Slav., 233).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тампо́н ’стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. тампо́н, польск. tampon, з франц. tampon ’корак, затычка; тампон’; яно з’яўляецца назалізаванай формай слова taponжмут адзення, бялізны’, якое, у сваю чаргу, уяўляе сабой утварэнне з суфіксам ‑on ад франк. *tappo, што роднаснае ст.-в.-ням. zapho ’затычка’, ням. Zapfen ’тс’, ст.-англ. tœppa і англ. tap ’тс’ (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клок1 ’жыццёвая сіла ў зярне’ (Чач., КЭС, лаг.). Гл. клёк.

Клок2 ’касмык, жмут сена, валасоў’ (Мат. Гом., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр. клоччя, рус. клок ’тс’, балг. клъчище, серб.-харв. ку̑к, славен. kólke ’пакулле’, польск. kłak ’касмык, пакулле’. Найбольш верагодная версія да *plъkъ, генетычна суаднесенага з літ. plaukaĩ ’валасы’, лат. plaukas ’валокны’, с.-в.-ням. floccho ’касмык’ (Мацэнаўэр LF, 51, 125; Фасмер, 2, 252). Іншыя этымалогіі бяздоказныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ха1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1 ’вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.

Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарва́ць 1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., чаго.

1. Сарваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць кветак. Нарваць яблыкаў. □ Бярозкі ўбраліся такой яркай і прывабнай зелянінай, што толькі б на букет яе нарваць. Кулакоўскі. Ля хаткі .. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч.

2. Парваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць паперы.

3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.). Нарваць ільну.

4. і што. Разм. Нагнаць (пра вецер). Вецер парваў дажджу. □ — [Вятры] нарвуць буру, — прагаварыў Лукаш Гнецька. Гурскі.

нарва́ць 2, ‑рве; зак.

Апухнуць і нагнаіцца. Палец парваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’ём, -му м., в разн. знач. подъём;

п. на гару́ — подъём на́ гору;

п. цяжа́ру — подъём тя́жестей;

п. у шэсць гадзі́н ра́ніцы — подъём в шесть часо́в утра́;

бо́ты ці́снуць у ~ме — сапоги́ жмут в подъёме;

лёгкі (ця́жкі) на п. — лёгок (тяжёл) на подъём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)