Сардэ́чнік ’расліна Leonurus cardiaca L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’майнік Majanthenum’ (Інстр. 2), ’фіялка духмяная Viola odorata L.’, ’скочкі Sempervivum tectorum L.’, ’кураслеп Anemone nemorosa L.’, ’фіялка палявая Viola arvensis Murr.’, ’чысцяк веснавы Ramunculus Ficaria L.’, ’рагулька палявая Consolida arvensis Opitz’ (Бейл.), ’лекавая расліна’ (Сцяшк.). Ад сардэ́чны, сэрца (гл.), таму што гэтыя расліны ўжываюцца ў народнай медыцыне пры хваробах сэрца (гл., напрыклад, Махэк₂, 572). Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. серде́чник ’палявая гарчыца Cardamine pratensis L.’, чэш. srdečník ’розныя расліны, якія ужываюцца пры хваробах сэрца’, серб.-харв. ср̏дачица ’род раслін Leonurus’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калашні́к1 ’невялікі хлеў’ (Жд. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне, аналагічнае па паходжанню да калашня (гл.). Першапачаткова ’спецыялізаваная пабудова або прыбудоўка для мякіны і да т. п.’, затым ’невялікая гаспадарчая пабудова’ > ’невялікі хлеў’.

Калашні́к2 ’хатняя кветка’ (лельч., Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. калашнік і калашнікдухмяная паказвай кветка невялікага намеру, якая цвіце белымі кветкамі’. Рэгіянальная інавацыя, этымалагічная структура ўтварэння — калачник, далей да калач. Матывацыя, аднак, не вельмі ясная, можна думаць аб пераносе назвы (аб дэрывацыі ад яе) расліны Malva, параўн. усх.-палес. калачики ’Malva silvestris’ (відавочны перанос падобнага тэрміна ў рус. калачик ’расліна Geranium’) і аб незалежным ад гэтага ўтварэнні, дзе аснова суадносіцца з калач3 (гл.). У такім выпадку гэта дэрыват з суфіксам або семантычны кандэнсат, параўн. рус. дыял. структуру калачная трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убрацца (у 1 знач.).

2. Незак. да увабрацца.

3. Зал. да убіраць.

•••

Убірацца ў сілу — а) падрастаць, мужнець; б) разжывацца, мацнець матэрыяльна. Калгас убіраўся ў сілу; в) умацоўвацца арганізацыйна, развівацца. То быў час, калі маладое савецкае жыццё сталела, убіралася ў сілу. М. Ткачоў; г) расці, умацоўвацца (пра расліннасць). Не пусцее за кручай дзялянка, Убіраюцца ў сілу дудкі. Свірка; д) узнімацца (пра сонца), пачынацца, наставаць (пра пару года, дня і пад.). Сонца яшчэ толькі ўбіралася ў сілу, але расы ўжо не было. Беразняк. Аднак праходзіў час, летняя духмяная раніца ўбіралася ў сілу, а на дарогах было ціха. Кулакоўскі. А восень усё больш убіралася ў сілу. Ужо ўвесь лес быў голы. Лупсякоў.

Убірацца ў тогу каго-чаго — спрабаваць выдаць сябе за каго‑н. або заваяваць сабе якую‑н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаба́за ’вялікі дом’ (Мат. Гом.), узнікла ў выніку пераносу значэння паводле падабенства з либиз ’свіран, склад’ і інш. Параўн. аналагічнае драг. хата бы клуня ’вялізная хата’.

Лабаза́, лабуза ’сцяблы буйной травы’ (З нар. сл.), ’жорсткае сена або розная трава, пустазелле’ (слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’благое сена з асакі’ (КЭС, лаг.), полац. ’балотнае асакаватае сена’ (Нар. лекс.), лъбъзи ’нізкаякаснае сена з грубай, тоўстай травы’ (Нар. сл.), ’галіны’ (Сцяшк., Сл.). Укр. лабаз ’бадзяк клейкі, Cirsium erisithales L.’, лабазник ’спірэя, Spirea ulmaria L.’, лабу́з ’пустазелле; лісты, якія пакрываюць качаны кукурузы’, лабузіння ’сцяблы, пустазелле’, лобузіння ’расліны, якія застаюцца ад летняй гародніны’; рус. арханг. лабаза ’боцікі, Aconitum lycoctonum Jacq.’, ’трава з белай вир-шынкай’, лабазник ’спірэя’, польск. łobozg ’пустазелле’, Łoboź, tabuz ’сцяблы, кусты; вадзяныя расліны, чарот, сітняк, рагоз’, labas ’пустазелле’, серб.-харв. лабудина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’, ’вехцік з ліпы, канапель’ (lobud ’даўбешка, доўбня, клін’, ’лісты кукурузы’ < тур. lobut). Прасл. lobozъ генетычна роднаснае са ст.-інд. вед. libuja ’чарот, ліяна’, палі labuja‑ ’тс’ ст.-грэч. λάβυξος, нейкая духмяная расліна’ (Петэрсан, ΚΖ, 46, 146–150; Бернекер, 1, 726; Фасмер, 2, 443). Супраць Слаўскі (5, 129); Фрыск (2, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)