весялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Разм. Ласк. да весялуха.

2. Уваходзіць у склад некаторых слоў са значэннем вясёлы. Дудка-весялушка. □ Каб я быў крылатай птушкай, Не ляцеў бы я ў гай, Пеў бы песні-весялушкі Там, дзе слёзы лье ратай. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куку́ць ’гліняная свісцёлка’ (Жд. 2). Структура словабалтыйская. Літ. kukutis у ліку іншых мае значэнне ’ўдод, Upupa epops© Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з ’дудка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірэ́нь ‘бэз’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. сире́нь ‘тс’, якое з ням. дыял. Sirene, Syringe ‘тс’; апошняе з лац. syrinx, syringa ‘тс’ ад грэч. σύριγξдудка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свісцёл ‘маркоўнік, Anthricus silvestris Hoffm.’ (ТС). Іншыя назвы стволле, ствольны цвет. Полыя сцёблы парасонавых раслін часта маюць назву дудка,; гл. Мяркулава, Очерки, 67. Тады свісцёл да свісцець; параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэцэнзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Аўтар рэцэнзіі. Рэцэнзент дысертацыі. □ На думку рэцэнзента, «Дудка» мае «немалаважную цікавасць і паказвае, што ў аўтара ёсць як паэтычная жылка, так і неабходная наглядальнасць». С. Александровіч. // Той, хто спецыяльна піша рэцэнзіі, водзывы для прэсы. Тэатральны рэцэнзент. □ Як толькі рэцэнзент загаварыў пра перадачы музычнай рэдакцыі, Мікола падышоў бліжэй да дзвярэй. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадалёку, прысл. і прыназ.

1. прысл. На нязначнай адлегласці; паблізу. Непадалёку, спрабуючы голас, азваўся салавей. Аляхновіч.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «непадалёку» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет ці месца, паблізу якіх хто‑, што‑н. знаходзіцца або што‑н. адбываецца. [Серж з бацькам] былі ўжо непадалёку свайго дома. Чорны. Непадалёку сцішаных Ашмян Загаласіла ўтрапёна дудка — Куды гучней, чым віленскі арган. Дукса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадмо́ва, ‑ы, ж.

1. Уступ з папярэднімі заўвагамі аўтара (рэдактара, выдавецтва) да твора, кнігі. У якасці прадмовы да кнігі «На этапах» быў змешчан усхваляваны артыкул Р. Р. Шырмы «Матывы творчасці Максіма Танка». Бугаёў. Моцна запала ў душу прадмова да зборніка [Ф. Багушэвіча] «Дудка беларуская». Мядзёлка.

2. Папярэднія выказванні, уступ перад чым‑н. больш важным. Усё тое, што я расказаў, гэта нібы прадмова да адказу. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сірэ́на ‘гукавы сігнал; прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў’ (ТСБМ), сырэ́на ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана з франц. sirène ‘тс’, што выводзіцца з лац. Sīrēn(a) ‘казачная істота’ < грэч. Σειρήν ‘міфічны персанаж, што сваімі спевамі заманьваў мараходаў’, не выключана сувязь з лац. sȳrinxдудка, чараціна’. Беларускае слова трапіла праз рускую і польскую мовы, гл. адпаведна рус. сирена, польск. syrena (Фасмер, 3, 626; ЕСУМ, 5, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуда́ ’дуда, дудка’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). *Duda, *dudъka вядома ва ўсіх слав. мовах (агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 146) і з’яўляецца старым утварэннем гукапераймальнага характару. Сюды адносяцца і дзеясловы *dudati, *dudeti (у тым ліку і бел. дудзець), *duditi (параўн. і бел. дудзіць), якія маюць прасл. характар (гл. у Трубачова, там жа, 147). Таксама прасл. словам можна лічыць і *dudarь (параўн. і бел. дуда́р). Магчыма, сюды адносіцца і бел. ду́ды ’жарты, падман’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчэлка ’дудачка, наогул прымітыўны самаробны музычны інструмент’ (Юрч. Вытв.), параўн. стараж.-рус. пишталь, пищаль ’музыкальны інструмент высокага гучання ў Старажытнай Русі, укр. пищаль, пищавка, польск. piszczel, piszczałka, ст.-чэш. pisčel, piščala, pisčela, чэш. p ist dla, славац. pisie! pisiala. славен. piščdl, piskał, харв. pišča! pištala, макед. пишталки, балг. тацкі. Прасл. *piskčlb, *piščalъ < *piskali, *piščati (< і.-е. *pi‑sk ‑ä‑, *pi‑skʼ‑e) роднасныя ст.-інд. picchorä, piechotaдудка, флейта’ (Зубаты, BB, 17, 325; Покарны, 796; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Борысь, Зб. Слаўскаму, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)