дыэле́ктрык, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, цела, якое дрэнна праводзіць электрычны ток; неправаднік.

|| прым. дыэлектры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізару́кі, -ая, -ае.

1. Які дрэнна бачыць на далёкую адлегласць.

2. перан. Недальнабачны.

Блізарукае рашэнне.

|| наз. блізару́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (разм., пагард.).

Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або вадкая ежа.

Не суп, а б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пэ́цкаль, -я, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Той, хто пэцкае, дрэнна робіць што-н.

Ты сапраўдны мастак ці п.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піса́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -са́к.

1. Пра пісьменніка, які піша многа, але дрэнна (разм., пагард.).

Пасрэдны п.

2. Пра таго, хто дрэнна, няўмела піша (у 1 знач.; разм., жарт.).

Во п. — адны кляксы ў сшытках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіву́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.) Дрэнна ачышчаная гарэлка.

|| прым. сіву́шны, -ая, -ае.

Сівушнае масла (пабочны прадукт перагонкі спірту).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наке́рпаць

‘корпаючы, здабыць што-небудзь, чаго-небудзь; дрэнна, няўмела зрабіць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наке́рпаю наке́рпаем
2-я ас. наке́рпаеш наке́рпаеце
3-я ас. наке́рпае наке́рпаюць
Прошлы час
м. наке́рпаў наке́рпалі
ж. наке́рпала
н. наке́рпала
Загадны лад
2-я ас. наке́рпай наке́рпайце
Дзеепрыслоўе
прош. час наке́рпаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ча́хлы, -ая, -ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы.

2. Хваравіты, кволы.

Чахлае дзіця.

|| наз. ча́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухару́кі, -ая, -ае.

Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) у сувязі з атрафіяй мышцаў.

|| наз. сухару́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўжы́ўчывы, -ая, -ае.

Які дрэнна ўжываецца, ладзіць з іншымі людзьмі, а таксама ўласцівы такому чалавеку.

Н. чалавек.

Н. характар.

|| наз. няўжы́ўчывасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)