адкі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адкінуць за некалькі разоў.

А. дровы з двара.

|| незак. адкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́л¹, -у, м.

1. гл. апаліць.

2. Паліва (дровы, драўнінныя адходы, торф і пад.).

3. Апрацоўка гліняных вырабаў высокай тэмпературай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угарэ́цца сов. разгоре́ться;

дро́вы ўгарэ́ліся — дрова́ разгоре́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абле́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Маладая жывёліна, якая пералетавала.

Бычок-аблетак.

На аблетак (разм.) — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены: зак., што.

Прымусіць гарэць.

Ледзь упаліла сырыя дровы.

|| незак. упа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. упа́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрывако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто наймаецца калоць дровы.

2. Цяжкая сякера з клінападобным лязом для колкі дроў; калун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́шнік, -у, м.

1. Зараснік альхі, альховы лес.

2. Альховыя дровы; будаўнічы матэрыял з вольхі і пад.

Воз алешніку.

|| прым. але́шнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыме́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мі́ць; незак.

Дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму; выпускаць дым.

Печка пачала д.

Дровы дымяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ламаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Перавозчык цяжкіх грузаў (разм.).

Л. прывёз дровы.

2. Парода дужых коней, на якіх перавозяць вялікі груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Разабраць, разнесці ў некалькі прыёмаў у розныя месцы.

Р. паркан на дровы.

2. Раскрасці (разм.).