паспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зрабіўся, стаў спелым. У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі, а паспелыя сліўкі густа спляліся і віснуць, чорныя, да долу. Гарэцкі. Стаіўся верасень у кусціках лазы, Паміж імхоў і журавін паспелых. Ліхадзіеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдаро́жны, ‑ая, ‑ае.
Які размяшчаецца паабапал, каля дарогі. Маўкліва стаялі старыя прыдарожныя бярозы, раняючы долу першае пажоўклае лісце. Хадкевіч. Прайшоўшы якую сотню крокаў, [Самцэвіч] садзіўся на прыдарожны камень ці на купіну, клаў блакнот на калені і рабіў замалёўкі. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які схіліўся к долу. [Твар лесніка] быў круглы, чырвоны, як цагліна, з густымі, ніклымі вусамі. Сіўцоў.
2. Слабы, ледзь адчувальны. Уверсе пад іконай бліскала ніклае святло. Карпюк. Навакольная глуш ахутвала.. будынак, і стукі ў шыбіну здаваліся ніклымі, палахлівымі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамёрзлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які перамерз. У лесе ні прайсці ні праехаць. Тут нават у зацішныя дні завіруха: калматыя векавыя яліны асыпаюць пад ветрам долу дробныя, перамёрзлыя сняжынкі. Асіпенка. Пажарышчы аселі і зраўняліся з перамёрзлай травою па агародах і садках. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учарне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зблажэў, змарнеў; счарнелы. Міхалковіч бачыць перад сабою абарванага, аброслага, учарнелага чалавека. Чорны. Стомлены, з учарнелым тварам, .. [Пеця] ледзь трымаўся на нагах. Сіняўскі.
2. Разм. Пачарнелы. З голых галін таполі тужліва паглядваў долу адзінокі лісток. Пад нагамі ляжалі тысячы іх, учарнелых і ліпкіх. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лас, ‑а; мн. каласы, ‑оў; м.
1. Суквецце большасці злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі не маюць кветаножак і размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла. Колас жыта.
2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін. Налітыя сокам каласы схіліліся долу. Чарнышэвіч. / у знач. зб. Жыта шуміць ядраным коласам. Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Натаміць, натрудзіць да болю цяжкай працай, доўгай хадзьбой і пад.; пашкодзіць. Павярэдзіць рукі. □ Летась вунь дзік некаму, казалі, нагу павярэдзіў... Сачанка. Праўда, .. [Сотнікаў] не надта ўдарыўся, толькі павярэдзіў нагу — уваччу пацямнела, захлынулася дыханне, і ён не адразу, пакутна пачаў ўставаць з долу. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.
1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.
2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца цяжкім, цяжэйшым. Налітыя сокам каласы схіліліся долу і, абмытыя вячэрняй расой, пацяжэлі. Чарнышэвіч. // Стаць грузным, цяжкім. Хада .. [Грэчкі] пацяжэла. Мележ.
2. Стаць вялым, страціць рухомасць (ад болю, стомленасці і пад.). Хоць пацяжэлі рукі, цела, ногі І ўжо узняцца мы не мелі змогі, А вочы пільна паглядалі ўдалеч. А. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Плакаць, прыгаворваючы словы жальбы. Плакаў хлопчык, і ліліся Градам слёзы на пясок. Плача, бедны, прычытае, Вуха к долу прыхіне, Ды маўчыць зямля сырая. Колас. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)