прыгля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыглядаць — прыгледзець; назіранне за кім‑н., догляд. Хіма пакінула дзяцей на прыгляд Кузьмы. Каваль. У кожным доме ляжалі без прыгляду каштоўныя рэчы. Мележ.

•••

На прыглядзе — так, каб можна было бачыць, назіраць. Усе жылі каля яе, на прыглядзе, хаты іх [дзяцей] стаялі амаль побач. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́жыць 1, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.

нава́жыць 2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., з інф.

Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы. Хадкевіч. Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму. Кухараў. // Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны. Лупсякоў. Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Назіранне за кім‑, чым‑н. для аховы, кантролю, вывучэння і г. д. Тайны нагляд. Знаходзіцца пад наглядам дактароў. □ Савет узяў пад нагляд работу сталовых, дзіцячых садоў. Карпаў. Усе зубры знаходзіліся пад сталым навуковым наглядам. В. Вольскі.

2. Догляд, клопат. Хлопчык у такім узросце, калі яму патрэбен асаблівы нагляд. Асіпенка.

3. з азначэннем. Група асоб, якая ажыццяўляе назіранне з мэтай аховы, кантролю і г. д. Тэхнічны нагляд. Санітарны нагляд. Апякунскі нагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

призре́ние ср., книжн. до́гляд, -ду м.; апекава́нне, -ння ср., апе́ка, -кі ж.; (приют) прыту́лак, -лку м.;

обще́ственное призре́ние грама́дскае апекава́нне (грама́дская апе́ка);

дом призре́ния бе́дных уст. прыту́лак для бе́дных;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́сці, уем, уясі, уесць; уядзім, уясце, уядуць; пр. уеў, уела; заг. уеш; зак.

1. што і без дап. (пераважна з адмоўем «не»). Узяць у рот, пражаваць, з’есці. Не ўесці мяса. Сала салёнае, што не ўесці.

2. (з адмоўем «не»). Разм. Паесці. [Гвардыян:] — А гаспадарка — ёй трэба догляд. І не ўясі, не адпачнеш ніколі як людзі. Зарэцкі.

3. перан.; каго. З’едліва паддзець, укалоць. Такі ўеў Мікола скептычна настроенага да яго гістарычных вышукаў Цішку. Навуменка. Пайшлі ў разведку боем — далі фельетон у газеце. За жывое, як кажуць, уелі. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і прыглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; зак.

1. за кім-чым, каго-што і без дап. Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н., стварыць добры догляд, дагледзець. Прыглядзець за дзецьмі. □ [Брыгадзір:] — Возьмеш трох дзяўчат, Хадося. Сама на поле не ходзіш, дык хоць за людзьмі прыгледзь. Навуменка. [Аўдоцця:] — Збіраюся паехаць у Ленінград, дык табе прыйдзецца некалькі дзён у мяне пагаспадарыць. Прыгледзіш тут. Гаўрылкін. — От вазьміце хаця звычайную грушку-дзічку. Калючая яна, нягеглая. А вазьмі яе ды прыгледзь, ды абкапай, ды прышчэпку зрабі, глядзі і выйдзе такая бэра слуцкая, што толькі людзям [надзіва]. Лынькоў.

2. каго-што. Спадабаўшы, выбраць; нагледзець. Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, на ёй паставіць меціўся хату для зяця. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

призрева́ть несов., книжн. (давать приют) дава́ць прыту́лак (каму, чаму), дава́ць прыста́нішча (каму, чаму); (брать на своё попечение, содержание) браць на свой до́гляд (на сваё ўтрыма́нне); (опекать) апекава́цца (над кім, над чым); (заботиться) клапаці́цца (аб кім, аб чым); см. призре́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

призре́ть сов., книжн. (дать приют) даць прыту́лак (каму, чаму); даць прыста́нішча (каму, чаму); (взять на своё попечение, содержание) узя́ць на свой до́гляд (на сваё ўтрыма́нне); (позаботиться) паклапаці́цца (аб кім, аб чым); (приютить) прытулі́ць (каго, што);

призре́ть сироту́ даць прыту́лак (прыста́нішча) сіраце́, прытулі́ць сірату́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і даглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; зак., каго-што.

1. Прагледзець да канца, да якога‑н. месца, часткі. Дагледзець фільм да канца. □ — Надзя, — папрасіў я. — Давай даглядзім, што будзе далей! Кірэенка.

2. (звычайна з адмоўем). Заўважыць, не выпусціць з-пад увагі; упільнаваць. Калісьці, у свае дзіцячыя гады, пасучы на Скуратовічавым хутары каровы, .. [Тварыцкі] не дагледзеў чараду, і адна карова забрыла ў лес. Чорны. Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам. Прыказка. // Падгледзець, прасачыць за кім‑н., каб даведацца пра што‑н. Ялавіцкі ўсё роўна дагледзеў, на які двор пайшоў чалавек. Баранавых. Парашылі [конюхі] дагледзець, чым .. [Тром-сын] коней лечыць. Якімовіч.

3. Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н., акружыць увагай, стварыць добры догляд. Дагледзець хворага. Дагледзець дзяцей. Даглядзець агарод. □ — Вось да нас таварыш прыехаў. Трэба каня, хлопцы, дагледзець: накарміць, напаіць. Лобан. І Ленін гаварыў байцам, Што рана Яшчэ вяртацца да зямлі згібелай, Што зможам даглядзець яе старанна, Калі са зграяю пакончым белай. Гаўрусёў. // Навесці парадак, прыбраць. [Буднік] парашыў неадкладна ж папрасіць жанчыну, якая даглядала за школай, каб яна дагледзела і ягоны пакой. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кале́йка ’чыгунка’ (палес., Выг.; Сл. паўн.-зах.; ваўк., Сцяшк. МГ). Да польск. kolej ’тс’, што датычыць словаўтварэння, непасрэднай крыніцай быў польскі дэмінутыў kolejka. Гл. яшчэ каляя. Значэнне ’чыгунка’ ў польск. тлумачыцца Слаўскім (2, 350). У канцы першай палавіны XIX ст. з’яўляецца выраз kolej żelazna — калька зах.-еўр. моў. Параўн. франц. chemin de fer, ням. Eisenbahn. Польск. kolej ’чыгунка’ ўтворана скарачэннем выразу kolej żelazna.

Кале́йка ’чарга’ (слон., Арх. Бяльк.; бяроз., Выг.; ашм., Марч., дыс.; Мат. Гом., Сцяц., Сцяшк. МГ), ’чарга пасвіць жывёлу’ (Мат. Гом., Сцяц., Сцяшк. МГ), ’тс’ (Мат. Гом.; лун., Шатал.). Сл. паўн.-зах. прыводзіць шэраг фіксацый з розных пунктаў на захадзе Беларусь Як асноўнае значэнне аўтары слоўніка выдзяляюць ’чарговасць на ўтрыманне пастуха, на выган і догляд жывёлы’ і адзначаюць яшчэ ’чарга’, ’ісці, рабіць па чарзе’. Не выключана, што значэнне ’чарга пасвіць жывёлу’ — інавацыя ў зах.-бел. гаворках на базе запазычанага польск. kolejka ’чарга’, якое да kolej ’тс’. Адносна далейшай этымалогіі гл. каляя. Сцяцко (Афікс. наз., 151) разглядае як уласца беларускае ўтварэнне з суф. ‑ейк‑акалейка ’чарга ў выглядзе кола’, што паводле таго ж лінгвагеаграфічнага крытэрыю і шырокай распаўсюджанасці слова ў зах. гаворках не пераконвае. Больш імаверна меркаваць, што калейка ’чарга пасвіць жывёлу’ нейкім чынам было суаднесена з бел. коло ’тс’, што і магло выклікаць інавацыю значэння запазычанага слова. Аднак гэта цяжка пацвердзіць, паколькі кола ’чарга’ — рэгіянальна абмежаванае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)