дэградзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Паступова страціць (страчваць) былыя добрыя якасці; прыйсці (прыходзіць) у заняпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акура́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць акуратнага. У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перспекты́ўны, -ая, -ае.

1. гл. перспектыва.

2. Які прадугледжвае будучае развіццё.

Перспектыўнае планаванне.

3. Такі, які мае добрыя перспектывы (у 3 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым.

Перспектыўная прафесія.

П. работнік (які расце прафесійна; разм.).

|| наз. перспекты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; незак., на што, з інф. і без дап.

Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.

С. на пачастунак.

Не с. на добрыя словы (перан.: лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).

|| зак. паскупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ра́йства, ра́йство ’шчасце, прыемнасць, вельмі добрыя адносіны з кім-небудзь’, ’рай’, ’райскае жыццё; збавенне’ (віл., Сл. ПЗБ; ТС). Адсубстантыўнае ўтварэнне са значэннем стану: рай‑ + ‑ства. Гл. рай1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зада́ткі, -каў только мн. (склонность) зада́тки; накло́нности;

у ву́чня до́брыя з. — у ученика́ хоро́шие зада́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыві́ць, жыўлю́, жы́віш, жы́віць; незак., каго-што.

1. Ажыўляць, бадзёрыць.

Цёплыя сонечныя прамяні жывілі зямлю.

Крынічная вада жывіць свежасцю.

2. Забяспечваць чым-н. неабходным для нармальнага існавання.

Вітаміны жывяць арганізм.

3. перан. Падтрымліваць што-н.; быць апорай для чаго-н.

Добрыя весткі жывяць надзею.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рай, ра́ю, м.

1. Паводле рэлігійнага вучэння: месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці.

Рад бы ў р., ды грахі не пускаюць (прымаўка).

2. перан. Наогул пра добрыя жыццёвыя ўмовы; прыгожую мясцовасць.

Тут проста р., а не жыццё.

|| прым. ра́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мі́ласцівы ’прыхільны, паблажлівы, літасцівы’ (ТСБМ; КЭС, лаг.). Да ст.-слав. милостивъ ’тс’ (Цэйтлін, Лекс. ст.-слав. яз., 169), якое з милость ’міласць, добрыя, велікадушныя адносіны’, ’ахвяраванне, дар’ < милъ > мі́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабуджэ́нне, ‑я, н.

1. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пабуджаць — пабудзіць.

2. Жаданне, патрэба зрабіць што‑н. Добрыя пабуджэнні. Чыстыя пабуджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)