гу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гучнага; добрае гучанне, звонкасць. Гучнасць голасу. Рэгуляваць гучнасць прыёмніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піўцо́, ‑а, н.

Разм. Памянш.-ласк. да піва. Добрае слаўцо лепш, чым піўцо. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валасі́на, ‑ы, ж.

Адзінкавы волас. Добрае лета сёлета будзе. Ураджайнае, — пагладжваў рэдкія валасіны барады Хасан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́льца, ‑а, н.

Разм. Памянш. да сала. [Мацвей:] — Закусвай, Андрэй. Бяры скварку, гэта сальца добрае, маладое. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзя́ка, -і, ДМ -дзя́цы, мн. -і, -дзя́к, ж.

1. Пачуццё ўдзячнасці за што-н. добрае.

Выказаць падзяку.

Прыняць што-н. з падзякай.

2. Афіцыйнае выказванне высокай ацэнкі чыёй-н. працы, дзеянняў.

Аб’явіць падзяку ў загадзе.

Атрымаць падзяку ад дырэкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хоро́шее сущ. до́брае, -рага ср.;

всего́ хоро́шего! усяго́ до́брага!;

по-хоро́шему па-до́браму.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́дванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наведваць.

2. Колькасць явак куды‑н. Добрае наведванне заняткаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. падлагодзь; зак.

Разм. Зрабіць што‑н. добрае каму‑н., дагадзіць. Падлагодзіць таварышу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьпаста́віць сов., в разн. знач. противопоста́вить; противоположи́ть;

с. до́брае дрэ́ннаму — противопоста́вить (противоположи́ть) хоро́шее плохо́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што. Паставіць знак, памеціць пэўным чынам.

З. патрэбнае месца ў лесе.

2. без дап. або са злуч. «што». Сказаць што-н., уставіць у размову. «Сёння будзе добрае надвор’е», — зазначыў сусед.

|| незак. зазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)