абсалюты́зм, ‑у, м.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада неабмежавана належыць адной асобе; самадзяржаўе, абсалютная манархія.

[Ад лац. absolutus — самастойны; фр. absolutisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канстытуцыяналі́зм, ‑у, м.

Буржуазная плынь у палітыцы і навуцы дзяржаўнага права, якое прызнае найлепшай сістэмай кіравання канстытуцыйную манархію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саю́зна-рэспубліка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляе кіраўніцтва асобнай галіной дзяржаўнага кіравання міністэрствам Савецкага Саюза праз міністэрства саюзных рэспублік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́л-пракуро́р, ‑а, м.

Вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за законнасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гімн, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Урачыстая песня, прынятая як сімвал дзяржаўнага або сацыяльнага адзінства.

Дзяржаўны г.

Беларусі.

2. Хвалебная песня або музычны твор у гонар каго-, чаго-н.

Г. працы.

Г. міру і свабодзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. о́рды, орд і арда́ў, ж.

1. гіст. Назва дзяржаўнага аб’яднання ў старажытных цюркскіх вандроўных народаў.

Залатая а.

2. перан. Варожае войска; натоўп, банда, зграя.

Фашысцкія орды.

|| прым. арды́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.

Міжнародная п.

П. мірнага суіснавання.

2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.

Цікавіцца палітыкай.

Бягучая п.

3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).

Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.

|| прым. паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Палітычная актыўнасць мас.

П. дзеяч.

Палітычныя навукі.

П. кругагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уніта́рны, -ая, -ае.

У выразе: унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой тэрыторыя дзяржавы, у адрозненне ад федэрацыі, не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (штатаў, зямель), а падраздзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (раёны, вобласці і г.д.).

Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юрысды́кцыя, ‑і, ж.

1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа. Падлягаць чыёй‑н. юрысдыкцыі.

[Лац. jurisdictio — судаводства, вядзенне суда.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́рхія, ‑і, ж.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання. Абмежаваная манархія. Неабмежаваная манархія.

•••

Абсалютная манархія — манархія, у якой уся ўлада належыць толькі манарху.

Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.

Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой каралеўская ўлада апіралася на органы прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.

[Ад грэч. monarchia — адзінаўладства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)