абтапта́цца, ‑топчацца; зак.

1. Тое, што і утаптацца. На двары пахла яшчэ смалой, ля зруба не абтаптаўся жвір.. і ён разносіўся нагамі па ўсім двары. Пташнікаў.

2. Знасіць, стаптаць абутак. [Рыгор] складна прыгаворваў, што ідуць яны [сваты].. здалёку, доўга хадзілі-блудзілі, шукалі-пыталі, абмачыліся і абтапталіся, нацярпеліся і нагараваліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаво́зня, ‑і, ж.

Разм. Калёсы з бочкай, прызначаныя для дастаўкі вады. Вадавозня лёгка загрукатала па шырокім калгасным двары. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флі́гель, ‑я, м.

Жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка. [Гендарсан] памалу злез з брычкі, кінуў лейцы ў рукі Кірылу Вераб’ю, нешта буркнуў яму і пайшоў у свой флігель. Чарнышэвіч. У двары, за вуглом асабняка, стаяў прысадзісты флігель, у якім свяціліся ўсе чатыры акны. Хацкевіч.

[Ад ням. Flügel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачмы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку чмыхаць. Пракоп па двары тупае.., ды толькі пачмыхвае носам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́жна,

1. Прысл. да снежны (у 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра вялікую колькасць снегу. Снежна на двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трая́к, ‑а, м.

Разм. Тры рублі. [Аркадзь:] — На ўсякі выпадак даў траяк вартаўніку, ён на двары сячэ дровы, каб наглядаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўраздзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Амаль раздзеты, не зусім раздзеты. Пакуль начальства знаёмілася са спісамі хворых, паўраздзетых людзей трымалі.. на двары шпіталя. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

длу́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Калупаць. Стаіць гэты Кукарэка, тоўсты дзядзька, на двары фермы і ногцем зубы длубае. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаво́з, ‑а, м.

Той, хто возіць ваду. Нудна рыпеў калодзежны журавель на двары Канцавых. Гэта вадавозы не спяшаючыся напаўнялі пузатыя бочкі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць спяваць. // Праспяваць. На двары хрыпла, відаць, яшчэ не зусім прачнуўшыся, заспяваў певень. Яму адказаў другі, трэці. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)