аблаву́х, ‑а, м.
Перан. Лаянк. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека. [Косця:] — Я ж бачыў, што яна [Маша] не зводзіла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэнецца! Аблавух! А яшчэ ў арміі служыў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глыбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Далёкія ад цэнтра населеныя пункты. / у вобразн. ужыв. Дагэтуль ён [мядзведзь] жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаране́лы, ‑ая, ‑ае.
Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі. // Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Вымаўляць «хм» або «гм», выказваючы здзіўленне, іронію, сумленне, злосць. На Веньяміна з павагай глядзелі нават хлопцы ў стракатых сарочках, некаторыя з якіх дагэтуль хмыкалі і паціскалі плячыма пасля яго жартаў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра. // перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не паддаецца вымярэнню; неабдымны. Ходзіць сонца У нязмернай шыры, Мерыцца нырнуць У пену хваляў. Хведаровіч.
2. перан. Незвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Ніхто ж дагэтуль не знайшоў, Чым вымераць нам да Радзімы Сваю нязмерную любоў. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыля́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стылягі, належыць або ўласцівы яму. Дагэтуль .. [Славік] дэманстратыўна, знаёміў сваіх стыляжных сяброў з рабочай дзяўчынай і пляваў на іх кпіны. Шамякін. Паўстае пытанне, як мог існаваць такі стыляжны тып у асяроддзі простых калгасных людзей? «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усялі́ць, усялю, уселіш, уселіць; зак., каго-што.
1. Пасяліць на жыхарства. Усяліць новых жыхароў у кватэру.
2. перан. Выклікаць якое‑н. пачуццё, пасеяць якія‑н. думкі. Пісьмы развеялі крыўду, замест яе ўсялілі надзею, нейкае светлае, нязведанае дагэтуль пачуццё да бацькі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гудзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гусці і гудзець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Рыгор адхіліўся ад акна; разам з гэтым змоўкла гудзенне аэраплана. Гартны. Раптам да вёскі пачалі далятаць нейкія нячутныя дагэтуль гукі, — ні то гудзенне жука, ні то малатарні. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычо́лак, ‑лка, м.
Абл. Скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной. Дагэтуль бачу блакітна-белыя сцены падлюблінскіх хат з адным акном на вуліцу, якое глядзіць з-пад шэрай чупрыны саламянага прычолка. Брыль. Андрэй з Вольгай і Верасам заехалі на падворак нізкай хаты з саламяным прычолкам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)