нава́лам нареч.

1. нава́лом, в нава́лку;

грузі́ць н. — грузи́ть нава́лом (в нава́лку);

2. прост. (много) нава́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад грузіць.

2. у знач. прым. З грузам, нагружаны. І Гусоўскі ніколі не мінае будкі, калі едзе, гружаны, з лесу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., што і чаго.

Нагрузіць дадаткова, падбавіць грузу. Падгрузіць дроў. □ [Алёша:] — Беразачок ляжыць, Андрэй Якаўлевіч. Трэба было б машыну падгрузіць — вельмі ж лёгкая, буксуе. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузі́цца, гружуся, грузішся, грузіцца; незак.

1. Прымаць, забіраць груз; нагружацца. Параход грузіцца.

2. Садзіцца куды‑н., на што‑н. разам са сваім грузам. Войска пачало грузіцца ў эшалон.

3. Зал. да грузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Скончыць пагрузку каго‑, чаго‑н. Дагрузіць астаткі вугалю на платформу.

2. і чаго. Дабавіць грузу да поўнай нагрузкі. Дагрузіць баржу лесаматэрыялам. Дагрузіць у машыну збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак.

1. што і чаго. Пагрузіць менш, чым належыць, патрэбна. Недагрузіць тону вугалю.

2. перан.; каго-што. Разм. Заняць працай не поўнасцю, даць працу не ў аб’ёме поўнай нормы. Недагрузіць цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаць, падвярнуць што‑н. [Васіль] падкасаў рукавы шыняля, з радасцю ўзяўся дапамагаць грузіць дровы. Мележ. Косцік нехаця падкасаў вышэй каленяў штаны, узяў сваю вуду, кацялок і моўчкі пайшоў за Сцяпанам Пятровічам. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім.грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладоватигрузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амуні́цыя, ‑і, ж.

Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення. Трэба, лонданскі грузчык, За партамі сачыць, Каб не даць Амуніцыяй, зброяй грузіць Ні лінкора, Ні баржы ніводнай. Танк. // Больш шырока: адзенне і прылады. Вадалазная амуніцыя. Амуніцыя рыбалова. □ [Наганаў:] Адкуль на табе гэтая нямецкая амуніцыя? Губарэвіч.

•••

Пры поўнай амуніцыі — з усім тым, што баец павінен мець у паходзе.

[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Напоўніць што‑н. грузам. Нагрузіць машыны. Нагрузіць вярблюда. □ Праз некаторы час я нагрузіў свае самалёты.. і вылецеў на Міншчыну. Казлоў. Партызаны нагрузілі вазы і пачалі выязджаць на дарогу. М. Ткачоў. // Пакласці груз на каго‑, што‑н. Нагрузіць рэчы на машыну.

2. перан. Разм. Ускласці на каго‑н. якую‑н. працу, грамадскія абавязкі. Нагрузіць грамадскай работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)