За́ядзі ’мыт’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. наўг. заеди ’астаткі ежы ў кутках рота’, ’мыт’, іван. за́едень, самар., урал. за́едни, урал., краснаяр. за́еды, наўг. за́еды ’мыт’, наўг., алан., чаляб. за́едь ’камень на зубах у каня’, укр. заїди ’мыт’. Магчыма ўзвесці ўсх.-слав. слова (*за‑ѣд‑ з рознымі фармантамі: ‑а, ‑ь, ‑ьнь) да дзеяслова заѣд‑ати (з коранем ѣд‑, гл. есці) паводле ўяўлення пра паходжанне ’мыта’ ад ’заядання’. Параўн. блізкае структурна славен. zajȇd(a) ’заліў, грот’ на базе пераносу значэння дзеяслова. Параўн. яшчэ літ. *žaizdà ’рана’ < *žaidda (Буга, Rinkt., 1, 292; Фрэнкель, 1285; Покарны, I, 425, усе без слав. паралелей), што, аднак, няпэўна, бо пры суадноснасці з і.-е. *gʼhei‑ чакалася б *zajьd‑ ці *zěd‑, а не za(j)ěd. Да семантыкі гл. яшчэ Аткупшчыкоў. Зб. памяці Ларына, 206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паго́н1 ’дарога, па якой гоняць жывёлу на папас’ (ТСБМ, Янк. 1, 3, Некр., Сл. ПЗБ), ’агароджанае месца ў лесе ці ў полі’ (ДАБМ, 78), ’паша’ (Мат. Гом., Федар. VII, 246), ’статак, чарада’ (Федар. VII, 246; Сл. ПЗБ), пагу͡он ’статак’ (Сл. ПЗБ), паго́ня ’паша, выган’ (Нас., Жд. 2), паго́нка ’агароджаны прагон для жывёлы’ (Нар. сл.). Рус. пск. пого́н ’выган’, балг. по́ган ’частка поля, якая вызначана баразной’, пъго́н ’прамавугольны ўчастак поля, які абходзяць пры ворыве’, серб.-харв. pógon ’мера зямлі’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад pogoniti або ад pogъnati з іншай апафанічнай ступенню. Параўн. яшчэ гон, гоні — палескія земляробчыя тэрміны. Агляд бяспрэфіксных слав. форм ад гнаць гл. Фасмер, 1, 436; Выгонная, Лекс. Палесся, 52.

Пагон2 ’парасткі на дрэве’ (Янк. 3., Сцяшк. Сл., Інстр. II, 14). Да гнаць; параўн. рус. пого́н ’познія усходы, новыя парасткі хлеба пасля позніх дажджоў’.

Паго́н3 ’наплечны знак адрознення’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. пого́н ’тс’. У рус. мове паводле КЭСРЯ (346) лексіка-семантычнае ўтварэнне на базе пого́н ’прыстасаванне (паласа, дужка, скаба, рамень, нашыўка і г. д.) для замацавання якога-н. прадмета’, якое ў сваю чаргу — бязафіксны дэрыват ад погонять. Такім чынам, погон, уласна, палоскі, нашыўкі для замацавання эпалетаў. Узвядзенне да польск. *pogon < ogon ’хвост’ (Грот, Фил. Раз., 445) Фасмер (3, 295) лічыць сумніцельным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)