фанеты́чна-граматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фанеты́чна-граматы́чны фанеты́чна-граматы́чная фанеты́чна-граматы́чнае фанеты́чна-граматы́чныя
Р. фанеты́чна-граматы́чнага фанеты́чна-граматы́чнай
фанеты́чна-граматы́чнае
фанеты́чна-граматы́чнага фанеты́чна-граматы́чных
Д. фанеты́чна-граматы́чнаму фанеты́чна-граматы́чнай фанеты́чна-граматы́чнаму фанеты́чна-граматы́чным
В. фанеты́чна-граматы́чны (неадуш.)
фанеты́чна-граматы́чнага (адуш.)
фанеты́чна-граматы́чную фанеты́чна-граматы́чнае фанеты́чна-граматы́чныя (неадуш.)
фанеты́чна-граматы́чных (адуш.)
Т. фанеты́чна-граматы́чным фанеты́чна-граматы́чнай
фанеты́чна-граматы́чнаю
фанеты́чна-граматы́чным фанеты́чна-граматы́чнымі
М. фанеты́чна-граматы́чным фанеты́чна-граматы́чнай фанеты́чна-граматы́чным фанеты́чна-граматы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фарма́льна-граматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фарма́льна-граматы́чны фарма́льна-граматы́чная фарма́льна-граматы́чнае фарма́льна-граматы́чныя
Р. фарма́льна-граматы́чнага фарма́льна-граматы́чнай
фарма́льна-граматы́чнае
фарма́льна-граматы́чнага фарма́льна-граматы́чных
Д. фарма́льна-граматы́чнаму фарма́льна-граматы́чнай фарма́льна-граматы́чнаму фарма́льна-граматы́чным
В. фарма́льна-граматы́чны (неадуш.)
фарма́льна-граматы́чнага (адуш.)
фарма́льна-граматы́чную фарма́льна-граматы́чнае фарма́льна-граматы́чныя (неадуш.)
фарма́льна-граматы́чных (адуш.)
Т. фарма́льна-граматы́чным фарма́льна-граматы́чнай
фарма́льна-граматы́чнаю
фарма́льна-граматы́чным фарма́льна-граматы́чнымі
М. фарма́льна-граматы́чным фарма́льна-граматы́чнай фарма́льна-граматы́чным фарма́льна-граматы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грама́тыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

1. Лад¹ (у 5 знач.) мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.

2. Навука аб гэтым ладзе.

Тэорыя граматыкі.

3. Кніга, якая апісвае гэты лад.

Акадэмічная г.

Вучэбная г.

|| прым. граматы́чны, -ая, -ае.

Граматычная катэгорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і пад., а таксама само збудаванне, механізм.

К. моста.

Новая к.

2. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў.

К. складанага сказа.

Сінтаксічная к.

|| прым. канструкцы́йны, -ая, -ае.

Канструкцыйныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіно́чны, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае без дапамогі іншых або выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі іншых.

А. палёт.

2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго, для знаходжання ў ізаляцыі ад іншых.

Адзіночная камера.

3. Асобны, адзінкавы, выпадковы.

А. выстрал.

Адзіночны лікграматычная катэгорыя, якая паказвае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архаі́зм, ‑а, м.

Застарэлая з’ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада. Колас. // Слова, моўны выраз, граматычная форма, што выйшла з агульнага ўжывання.

[Грэч. archaismos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канстру́кцыя, ‑і, ж.

1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога‑н. збудавання, механізма і пад. Новая канструкцыя. Канструкцыя станка.

2. часцей мн. (канстру́кцыі, ‑ый). Складанае збудаванне або яго неабходная частка. Жалезабетонныя канструкцыі. □ На збудаваным з лёгкіх стальных канструкцый агрэгаце знаходзілася.. пляцоўка. Паслядовіч.

3. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў. Прыназоўнікавая канструкцыя. Залежная канструкцыя. Канструкцыя сказа.

[Лац. constructio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лік¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. лічыць.

2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

Цэлыя лікі.

Простыя лікі.

3. Колькасць каго-, чаго-н.

Л. рабочых дзён.

4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

Быць у ліку перадавых.

5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

Множны л.

Адзіночны л.

6. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах.

Астранамічныя лікі — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Круглыя лікі — лікі без дробавых адзінак.

Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лі́кавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асо́ба, -ы, мн. -ы, асо́б, ж.

1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

Роля асобы ў гісторыі.

2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

Дзядзька наш — а.!

3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

Усебаковае развіццё асобы.

4. Чалавек, імя якога не хочуць называць (часцей пра жанчыну).

Званіла адна а.

5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

Асобы дзеяслова.

Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.

Дзеючая асоба — персанаж у тэатры, персанаж у драматычным творы.

Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой-н. справы.

Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабо́вы, -ая, -ае (да 5 знач.).

А. займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склон, ‑у, м.

Граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы. Развіццё катэгорыі склону ў славянскіх мовах. □ Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. Граматыка.

•••

Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? што?

Давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?

Месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым?, ужываецца толькі з прыназоўнікам.

Назоўны склон — зыходная склонавая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадмета, з’явы; адказвае на пытанні: хто? што?

Родны склон — склон, які адказвае па пытанні: каго? чаго?

Творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.

Ускосныя склоны — усе склоны, акрамя назоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)