паналіпа́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; зак.

Наліпнуць у многіх месцах, у вялікай колькасці.

Паналіпала (безас.) гразі да колаў або на колы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразі́шча, ‑ы, ж.

Разм. Вялікая гразь, многа гразі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жмуля́каць

‘чмякаць - утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі, забалочаным месцы і пад.; ісці па чым-небудзь мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жмуля́каю жмуля́каем
2-я ас. жмуля́каеш жмуля́каеце
3-я ас. жмуля́кае жмуля́каюць
Прошлы час
м. жмуля́каў жмуля́калі
ж. жмуля́кала
н. жмуля́кала
Загадны лад
2-я ас. жмуля́кай жмуля́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жмуля́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гразь, -і́, ж.

1. Размяклая ад вады глеба.

На агародзе г.

2. Бруд, нечыстоты.

На падлозе г.

3. перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.

Змяшаць з граззю каго (разм., неадабр.) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

Не ўдарыць тварам у гразь (разм., адабр.) — паказаць сябе як найлепш.

Як гразі чаго (разм.) — вельмі многа.

Грыбоў сёлета як гразі.

|| прым. гра́зевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. паток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышлёпаць сов., разг. пришлёпать;

п. па гразі́ — пришлёпать по гря́зи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Шлёпаючы, прыйсці. Прышлёпаць па гразі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галёш і гало́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нізкі гумавы абутак, які адзяваецца на іншы абутак для засцярогі яго ад вады, гразі.

|| прым. галёшны, -ая, -ае і гало́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразе...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да гразі (у 1 знач.), напр.: гразеадстойнік, гразеачышчальнік, гразеўлоўнік;

2) які мае адносіны да гразей, напр.: гразелячэбніца, гразелячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угру́знуць, -ну, -неш, -не; угру́з, -зла; -ні́; зак.

Глыбока ўвязнуць (у гразі, снезе і пад.); асесці, уехаць у зямлю.

У. у снезе.

Хацінка ўгрузла ў зямлю.

|| незак. угруза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)