перае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. што і цераз што. Праехаць цераз што-н., на другі бок чаго-н.

П. гасцінец.

2. каго-што. Праехаўшы па кім-, чым-н., раздушыць, пакалечыць.

Машына пераехала чалавека.

3. Перасяліцца, перабрацца.

П. у новы дом.

|| незак. пераязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. перае́зны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пода́рок падару́нак, -нка м., пада́рак, -рка м., гасці́нец, -нца м.; (дар) дар, род. да́ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трахт ‘шлях, гасцінец’ (Мядзв., Скарбы.; навагр., дзятл., бяроз., ЛА, 2): на трахту нікагусенька не зорко (Сержп. Казкі), вытворныя трахтава́я дарога (дзятл., ЛА, 2), трахто́вая дорога (ганц., там жа). Народная адаптацыя зыходнага тракт, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барбары́с, ‑у, м.

1. Калючая кустовая расліна сямейства барбарысавых. Матор усхліпнуў, і машына, абдаўшы дымком купчастыя кусцікі барбарысу, рушыла на Курманскі гасцінец. Стаховіч.

2. зб. Прадаўгаватыя кіслыя чырвоныя ягады гэтай расліны. Назбіраць барбарысу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разм. уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар. Бядуля. [Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... Губарэвіч.

[Фр. présent.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жваць, жву, жвеш, жве; жвём, жвяце; незак., што.

Разм. Тое, што і жаваць. Ля ракі і суседка сядзіць на траве, свой гасцінец-праснак памаленечку жве. Дубоўка. Авечкі, ў кучу збіўшыся, драмалі. Каровы жвачку жвалі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поднесе́ние ср., уст.

1. (действие) паднясе́нне, -ння ср.;

2. (подарок) падару́нак, -нка м., гасці́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

столбово́й стаўбавы́;

столбова́я доро́га а) гасці́нец, бальша́к, шлях; б) перен. прама́я даро́га;

столбовы́е дворя́не ист. стаўбавы́я двара́не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́ва, прысл.

У левы бок; проціл. управа. Дарога паварочвала то ўправа, то ўлева. Краўчанка. Лена крута павярнула ўлева, ведаючы, што тут жа ўніз вядзе лесвіца. Скрыган. // У левым баку, злева. Улева ад сябе .. [Агапа] ўбачыла ў Любіных руках халацік. Мурашка. Улева прасвечваўся гасцінец. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

1. Поўная або частковая адсутнасць слыху. Не хапала паветра, сэрца стукала так, што аж у вушах з’явілася глухата. Рылько.

2. Разм. Нямая цішыня. Гасцінец быў убаку, а хвойнік пачынаўся проста над балотам. Глухата і вільгаць здаровай ночы! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)