удава́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які выдаецца за сапраўднае; прытворны. [Мяшчанства] ганарыцца ўдаванымі заслугамі, дарма што на староннія вочы няма ў ім ніякай вагі і значнасці. Лужанін. — А-а, Васіль... — з удаванай абыякавасцю сказаў .. [Будрыс]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуло́хвыццаганарыцца, выстаўляць сябе, узносіцца’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад лахва́ ’прыемнасць; лёгкае жыццё’ (рус. лафа́ ’ўдача, шчасце’) або ад ла́хаць ’лётаць, хадзіць; пляткарыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даво́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑а.

Тое, што і здаволены. І Костусь рады і давольны: цяпер гулянак свет раздольны. Колас. — Ты думаеш, я вельмі даволен тым, што зрабіў? — пытаўся Зарэцкі. — Не, ганарыцца няма чым. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славалю́бства, ‑а, н.

Жаданне славы, імкненне да яе. Відаць было, што .. [гаспадар] — не без славалюбства — ганарыцца і гэтым зборышчам, .. і атмасферай дасціпнасці, лёгкай ігры мазгавых звілін, спрэчак і ўсяго іншага. Караткевіч. Маладому машыністу варожа пачуццё славалюбства. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льства, ‑а, н.

1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу. Кулакоўскі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyćганарыцца, важнічаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мондры ’мудры, разумны’ (івац., Сл. Брэс.; паст., карэліц., шальч., дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяц.). З польск. mądry ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 76). Сюды ж мондрыццаганарыцца’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Параўн. аднак яшчэ ст.-бел. мондрый ’мудры’, якое са ст.-польск. mądry ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акія́н, ‑а, м.

1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.

2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.

•••

Паветраны акіян — атмасфера.

[Грэч. okeanos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тися ’блазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус. выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус. дыял. выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр. видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск. dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш. dvořiť siганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням. Hof machen, hofieren, франц. faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заноси́тьсяI несов., разг.

1. (гордиться) ганары́цца, задава́цца;

2. (слишком увлекаться чем-л.) захапля́цца; см. занести́сь;

3. страд. зано́сіцца, засыпа́цца; замята́цца; уно́сіцца, упі́свацца, запі́свацца, узніма́цца, уздыма́цца; см. заноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)