утаро́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Уставіць вочы, позірк на каго‑, што‑н. Усе паднялі галовы, утаропілі позіркі на камісара. Шамякін. Аграном сядзеў моўчкі, утаропіўшы вочы ў стол. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацурча́ць і пацурчэ́ць, ‑чыць; зак.

1. Пачаць цурчаць, цурчэць. Хвілін праз колькі проста над дахам загрымеў гром і на галовы гледачоў пацурчала дажджавая вада. Чыгрынаў.

2. Цурчаць, цурчэць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Расказаць усё, многае.

2. Расказваць некаторы час. Пасажыры трохі яшчэ паскалілі зубы, парасказвалі анекдоты і неўпрыкмет пачалі апускаць галовы, бы куры на седале. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае. Павысоўваць сталы на сярэдзіну пакоя. □ Не паспеў я дзвярамі рыпнуць, як.. [дзеці], нібы стрыжы, павысоўвалі галовы з-за коміна. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укрыць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўкрываць бурты саломай. □ Ніна і Вольга, самі не разумеючы, што робяць, паўкрывалі галовы спадніцамі — так пахаваліся ад самалёта. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгало́ўе ’месца на пасцелі, ложку, куды кладуцца галавой; узгалоўе’ (ТСБМ), прыго́лаўегаловы, падгаловак, узгалоўе, падгалоўе’ (Нас.), пры́галавак ’спінка ў ложку’, прыгало́вяц ’тс’, прыгалава́шка ’месца каля пярэдняй спінкі ложка’, прыгало́ўнік ’вузгалоўе ў возе’ (Сл. ПЗБ), приголовчик ’хустачка, якую надзяваюць на нованароджанага’ (Серб.), параўн. рус. приголо́вье ’ўзгалоўе ў ложку’, при́голо́вок ’тс’, при́головок, при́головка ’падушка’, укр. приголі́вʼя, приголо́вʼя ’ўзгалоўе’, при́голо́вач, при́головок, приголо́вчик ’узгалоўе’. Да галава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зені́т, ‑у, М ‑ніце, м.

1. Найвышэйшы пункт неба над галавой наглядальніка. Сонца стаяла ў зеніце, і яго праменн[е] падал[а] проста на .. галовы. Шамякін.

2. перан. Вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго‑н. Зеніт славы.

[Фр. zénith з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтыка́ць сов.

1. (о многом) воткну́ть; вонзи́ть;

2. (о многих) уткну́ть;

а́лі гало́вы ў паду́шкі — уткну́ли го́ловы в поду́шки;

3. разг. уты́кать (иголками и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Тое, што і кветка (у 2 знач.). Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць буйныя іх росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і навыдумваць. [Язэпа] абступілі, дзівіліся, перамаўляліся: — Маленькая якая [міна], а сіла вялікая... — Навыдумлялі на нашы галовы... Асіпенка. Такога [Алаіза] навыдумляе, так настрашыць дзяцей, што тыя аж да бабкі ўцякалі на паратунак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)