чалаве́ка-гадзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чалаве́ка-гадзі́на чалаве́ка-гадзі́ны
Р. чалаве́ка-гадзі́ны чалаве́ка-гадзі́н
Д. чалаве́ка-гадзі́не чалаве́ка-гадзі́нам
В. чалаве́ка-гадзі́ну чалаве́ка-гадзі́ны
Т. чалаве́ка-гадзі́най
чалаве́ка-гадзі́наю
чалаве́ка-гадзі́намі
М. чалаве́ка-гадзі́не чалаве́ка-гадзі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

калі́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і халіф.

Каліф на гадзіну (кніжн., часцей іран.) — пра чалавека, які займеў уладу на кароткі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

1. Атынкаваць усё, многае.

П. усе сцены.

2. і без дап. Тынкаваць некаторы час.

П. з гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Рашыць усё, многае, перарашаць.

П. усе задачы.

2. і без дап. Рашаць некаторы час.

Парашаў з гадзіну і спыніўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ўта-то́на-гадзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́ўта-то́на-гадзі́на а́ўта-то́на-гадзі́ны
Р. а́ўта-то́на-гадзі́ны а́ўта-то́на-гадзі́н
Д. а́ўта-то́на-гадзі́не а́ўта-то́на-гадзі́нам
В. а́ўта-то́на-гадзі́ну а́ўта-то́на-гадзі́ны
Т. а́ўта-то́на-гадзі́най
а́ўта-то́на-гадзі́наю
а́ўта-то́на-гадзі́намі
М. а́ўта-то́на-гадзі́не а́ўта-то́на-гадзі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

завіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Спешна і старанна пачаць рабіць што-н.

З. і за гадзіну ўсё зрабіць.

|| незак. завіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракава́ць сов. прокова́ть;

п. цэ́лую гадзі́ну — прокова́ть це́лый час

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бі́ты, -ая, -ае.

1. Забіты, зарэзаны; настраляны (пра дзічыну).

Б. вяпрук.

2. Разбіты на кавалкі, расколаты.

Б. посуд.

3. Валены.

Бітыя валёнкі.

Бітая гадзіна (разм.) — доўгі час, больш за гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́завы, ‑ая, ‑ае.

Сапраўдны на адзін раз. Разавы білет. □ Пайшоў [Назарчук] на міжгароднюю. Там сказалі, што на «Беларусь» можна пазваніць толькі ў гадзіну ночы. «У гадзіну, дык у гадзіну», — падумаў сабе чалавек і ўзяў разавы талон. Сабаленка. // Які робіцца толькі за адзін прыём або толькі раз. Разавы збор. Разавая дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 60 мінутам.

Прыйсці раней на гадзіну.

2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад паўдня ці ад паўночы.

Г. ночы.

Трэцяя г. дня.

3. Прамежак часу, што адводзіцца на ўрок, лекцыю і пад.

Акадэмічная г.

4. толькі мн. Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў).

Мець гадзіны ва ўніверсітэце.

5. Пара́, час (высок.).

Суровая г. вайны.

6. Час, адведзены для чаго-н.

Прыёмныя гадзіны.

Вольная г.

Гадзіна пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

Шэрая гадзіна (разм.) — змрок вечарам пасля заходу сонца.

|| ласк. гадзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. гадзі́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Г. перапынак.

Гадзінная норма.

Паехаць гадзінным цягніком (які адпраўляецца ў гадзіну дня, ночы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)