«Раздавім фашысцкую гадзіну» (агітплакат) 2/119; 3/144; 4/5, 288; 6/94; 8/12; 9, 67—68

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«РАЗДА́ВІМ ФАШЫ́СЦКУЮ ГА́ДЗІНУ»,

сатырычнае выданне для насельніцтва і партызан Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Выходзіла з ліп. 1941 да мая 1945, спачатку на рус., з сак. 1942 на бел. мове; да сак. 1942 агітплакат, пазней газета-плакат, сатыр. часопіс ЦК КП(б)Б. Выдавалася ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе і ў Маскве, пасля ў Навабеліцы (цяпер у межах Гомеля) і Мінску. Змяшчала фельетоны, памфлеты, сатыр. вершаваныя і празаічныя літ. творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да актыўнай барацьбы з ворагам. У выданні друкаваліся творы Я.​Коласа, Я.​Купалы, А.​Астрэйкі, П.​Броўкі, Я.​Брыля, В.​Віткі, К.​Крапівы, М.​Лужаніна, П.​Панчанкі, М.​Танка, М.​Чавускага, К.​Чорнага і інш. пісьменнікаў, малюнкі І.​Ахрэмчыка, Л.​Брадатага, В.​Букатага, К.​Елісеева і інш. мастакоў. Са жн. 1945 выходзіць як сатыр.-гумарыстычны час. «Вожык».

М.​П.​Пазнякоў.

т. 13, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чаяпі́цце, -я, н.

Піццё чаю (звычайна працяглае).

Ч. працягвалася цэлую гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́дзіна

‘жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́дзіна га́дзіны
Р. га́дзіны га́дзін
Д. га́дзіне га́дзінам
В. га́дзіну га́дзін
Т. га́дзінай
га́дзінаю
га́дзінамі
М. га́дзіне га́дзінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́дзіна

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́дзіна га́дзіны
Р. га́дзіны га́дзін
Д. га́дзіне га́дзінам
В. га́дзіну га́дзін
Т. га́дзінай
га́дзінаю
га́дзінамі
М. га́дзіне га́дзінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гадзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гадзі́на гадзі́ны
Р. гадзі́ны гадзі́н
Д. гадзі́не гадзі́нам
В. гадзі́ну гадзі́ны
Т. гадзі́най
гадзі́наю
гадзі́намі
М. гадзі́не гадзі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ву́зел², -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м. (спец.).

Адзінка скорасці судна, роўная адной марской мілі ў гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́шта², прысл.

1. Чагосьці, чамусьці, невядома чаму.

Н. нездаровіцца.

2. Прыблізна.

Цягнік спазніўся н. на гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапла́ваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Правесці які-н. час плаваючы, у плаванні.

П. гадзіну ў рэчцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Правесці які-н. час у пошуках.

Цэлую гадзіну прашукаў кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)