віта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы; здароўкацца. Вітацца за руку. □ [Хлопцы] сустракаліся са знаёмымі — віталіся, калі не бачыліся да таго, перакідаліся словамі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы. [Андрыян з Мікульскім] доўга здароўкаліся, усміхаючыся і не разнімаючы рук. Марціновіч. Іван з кім здароўкаўся кіўком галавы, з кім — за руку. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывяча́цьвітаць, прыхільна сустракаць’ (Наша Ніва, 2002, 15 ліст.). Ітэратыў да прывеціць, гл. прывет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віншава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., каго.

Вітаць, славіць каго‑н. з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты і пад. Віншаваць са святам. Віншаваць з перамогай. □ — Віншуем вас, Ахрэм Іванавіч, з днём нараджэння, — працягнуў яму руку калгасны брыгадзір. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацалу́нак ’дакрананне вуснамі’ (ТСБМ, Касп.). З польск. pocałunek ’тс’, якое з дзеяслова po‑całować, а гэта — з прыметніка cały ’цэлы’ < прасл. cělъ > cělovatiвітаць, здароўкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выда́тна,

1. прысл. Вельмі добра; цудоўна. Выдатна здаць экзамен. Выдатна валодаць замежнай мовай.

2. у знач. наз. выда́тна, нескл., н. Адзнака, якая абазначае вышэйшую ацэнку чаго‑н. (ведаў, паводзін і інш.). [Пятрусь:] — Цяпер можна мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна». Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паве́т ’адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп.). Ст.-бел. поветъ, повятъ (1507 г.) з польск. powiat (Булыка, Запазыч., 247), Польск. слова звязана з вітаць (гл.) (Фасмер, 3, 293).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тава́рыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад.

Школьны т.

2. Пры савецкай уладзе: грамадзянін, чалавек у грамадстве, а таксама зварот да грамадзяніна (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі).

Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.

3. каго. У назвах службовых асоб: памочнік, намеснік (уст.).

Т. пракурора.

|| ж. тава́рышка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Здра́ствавацьвітаць’ (Сл. паўн.-зах.) < рус. пск. здравствовать ’тс’, утворанага другасна ад здравствуй (і іншыя формы) у якасці прывітання: ’гаварыць здравствуй’. Параўн. рус. поздравствоваться, укр. поздоровкатися ’павітацца’. Першаснае съдравьствовати ’быць здаровым’ фіксуецца ўжо ў Астраміравым евангеллі. Фасмер, 2, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вітаўё ’жыллё, месцазнаходжанне’ (Грыг.). Ад віта́ць з суф. ‑аўё, які ў бел. мове зрэдку ўжываецца пры ўтварэнні дэрыватаў з абазначэннем месца. Параўн. таксама рус. наўг. вита́льня ’багадзельня, прытулак для ўбогіх, падарожжаў’, укр. (стар.) вітальня ’гасцініца’ і ст.-бел. вітальніца ’пакой, святліца, у якой прымаюць гасцей’ (Крывіч, 12, 1926, 108 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)