выстранча́ць

‘дагаджаць каму-небудзь, запабягаць перад кім-небудзь; выхваляцца, задавацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выстранча́ю выстранча́ем
2-я ас. выстранча́еш выстранча́еце
3-я ас. выстранча́е выстранча́юць
Прошлы час
м. выстранча́ў выстранча́лі
ж. выстранча́ла
н. выстранча́ла
Загадны лад
2-я ас. выстранча́й выстранча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выстранча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выхваля́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выхваляцца (у 1 знач.).

2. Саманадзейная хвальба, самахвальства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карапу́зіцца ’выстаўляць пуза, выхваляцца’ (Нас., Касп.), да карапуз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захва́статься сов., разг. (начать хвастаться) пача́ць хвалі́цца, пача́ць выхваля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выкаблу́чыцца ’сагнуцца, скруціцца ў дугу’ (Сцяшк.), выкаблу́чвацца ’выкручвацца, выхваляцца’ (Мат. Гом.). Рус. выкаблу́чиваться ’ў час танцаў рабіць нечаканыя і смешныя рухі; крыўляцца’. Да каблук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрапалу́ю, прысл.

Разм. Не задумваючыся ні аб чым. Весяліцца напрапалую. Ісці напрапалую. □ [Малодшы лейтэнант:] — У нас у дзесятым класе хлопцы любілі выхваляцца сваімі перамогамі над дзяўчатамі. Я слухаў іх.. і таксама хлусіў напрапалую. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зафорси́ть сов., разг.

1. зафарсі́ць;

2. (начать важничать) пача́ць задава́цца, зава́жнічаць; (начать хвастаться) пача́ць выхваля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браві́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., чым і без дап.

Пагарджаць чым‑н. дзеля паказной храбрасці; выстаўляць напаказ што‑н., задавацца; выхваляцца. У той момант.. [Славік] узненавідзеў кранаўшчыцу. І вось цяпер бравіруе смеласцю да парушэння правілаў тэхнікі бяспекі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выставіцца (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Паводзінамі імкнуцца выклікаць цікавасць да сябе; рысавацца, выхваляцца. Настаўніца Грабёнскай школы злосна шыкала, слухаючы, як экзаменаваў Лабановіч сваіх вучняў і сінела: «Вось як выстаўляецца! Хоча паказацца!». Колас.

3. Зал. да выстаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)