вы́шчарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Прыадкрыўшы рот, паказаць, выскаліць зубы. [Сука] вышчарыла зубы і забурчала, пачуўшы чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў. Краўчанка.

2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго‑н. — Да партызан хадзіў? — ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі! Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Засмяяцца, паказаўшы зубы. — Проша пана да нашага будана, — вышчарыўся насустрач Міхасю Ціток. — Што бог паслаў. Б. Стральцоў. // Узлаваўшыся, паказаць, выскаліць зубы; злосна крыкнуць на каго‑н. Хведар вышчарыўся на жонку. — Калі нічога не ведаеш, дык сама маўчы... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчэ́рыцьвыскаліць зубы’ (Касп., Бяльк.), ашчэрыцца (Яруш., Гарэц.), ашчыра́цца ’шчэрыць зубы; злавацца (пра чалавека)’ (Нас.), рус. дыял. ощерить(ся) ’моцна зазлаваць’, польск. oszczerzyć się ’вышчарыцца’, ст.-польск. oszczerzać się насміхацца’; сюды ж, нягледзячы на цяжкасці пры тлумачэнні пачатку слова, Фасмер (4, 504) услед за Міклашычам, 299, адносіць балг. оце́ря (зъби), оца́рвам. Да прасл. ščeriti, параўн. без змякчэння оске́рвацца ’нашатырвацца (пра сабаку)’ (Куч.), гл. шчэрыць ’выстаўляць, вышчараць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)