наштампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што і чаго.

Вырабіць у якой-н. колькасці штампоўкай.

Н. дэталей.

|| незак. наштампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пілаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; зак., што.

Выразаць пілой, вырабіць пілаваннем.

В. дзірку ў дзвярах.

В. рамку.

|| незак. выпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́чарціць, -рчу, -рціш, -рціць; -рчаны; зак., што.

Зрабіць чарцёж чаго-н., вырабіць чарчэннем.

В. план дома.

В. схему.

|| незак. вычэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надуби́ть сов. надубі́ць; вы́рабіць, мног. навырабля́ць; см. дуби́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дубить сов., техн. вы́дубіць; (выделать) вы́рабіць, мног. павырабля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́раблены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вырабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́часаць², -чашу, -чашаш, -чаша; -чашы; -часаны; зак., што.

Вырабіць часаннем сякерай, склюдам або зрабіць гладкім пры дапамозе часання сякерай, склюдам.

В. дошку.

|| незак. вычэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клішы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Вырабіць (вырабляць) клішэ.

К. здымак.

|| наз. клішы́раванне, -я, н. і клішыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікрафільмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Вырабіць (вырабляць) мікрафільмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́квасіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што.

Спец. Квасячы, вырабіць. Выквасіць аўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)