вы́вернуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Перавярнуць унутраным бокам наверх. Вывернуць навалачку. □ Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе. Колас.

2. Варочаючы, выняць, выцягнуць; вырыць. Вывернуць пянёк з коранем. □ І першацвет далікатны парэчкавы, І чарназём той, што вывернуў крот, — Тры гады не ўдыхаў. Барадулін. // Падаць неўласцівы паварот; вывіхнуць. Вывернуць нагу.

3. Разм. Выліць, высыпаць, перакуліўшы пасудзіну; вываліць, выкуліць. Вывернуць вядро вады. □ За якую гадзіну назбіраў поўны кошык, а грыбоў у гэтай мясцінцы яшчэ многа. Прыйшлося вывернуць кошык, паадразаць ножкі і пакінуць толькі шапачкі. С. Александровіч. // Выкуліць з саней, лодкі і пад. [Янка:] — Ну, садзімся! Марыська, наперад за фурмана. Бяры лейцы ў рукі ды моцна трымай, каб не вывернулі! Чарот.

•••

Вывернуць душу — падзяліцца з кім‑н. сваімі перажываннямі, думкамі і пад.; расказаць усё да канца, выказаць самае запаветнае. Поўны трывогі,.. [Скуратовіч] меў патрэбу вывернуць перад кім сваю душу. Чорны. Мне хацелася гаварыць і гаварыць, нават душу вывернуць, каб Марылька паверыла кожнаму майму слову. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подверну́ть сов.

1. (подвинтить) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць;

подверну́ть кран падкруці́ць кран;

подверну́ть га́йку падкруці́ць га́йку;

2. (загнуть края) падгарну́ць; (штаны) падкаса́ць, мног. пападка́сваць; (рукава) закаса́ць, мног. пазака́сваць; (подмотать, напр., портянку) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць, падмата́ць;

подверну́ть одея́ло падгарну́ць ко́ўдру;

подверну́ть ска́терть падгарну́ць абру́с;

подверну́ть рука́в закаса́ць рука́ў;

3. падвярну́ць; вы́круціць; вы́віхнуць, спрыві́ліць;

подверну́ть но́гу падвярну́ць нагу́;

4. (свернув в сторону, подъехать) падвярну́ць;

подверну́ть к до́му падвярну́ць да до́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)