Ры́мар ’майстар, які вырабляе вупраж’ (ТСБМ, ТС; ваўк., смарг., лід., Сл. ПЗБ; ЛА, Сцяшк. Мат.), рымарня ’рымарская майстэрня’ (ТСБМ), рымарства ’рамяство рымара’ (ТСБМ), ст.-бел. рымаръ, римаръ, римарь, ремарь (1502). З польск. rymarz ’тс’, якое з ням. Riemer ’рымар’ (< ням. Riemen ’рамень’) (Брукнер, 472).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акура́т, прысл.
Зусім дакладна; якраз. Пад нагамі ў Косціка апынулася пара дзіцячых чаравічкаў, звязаных шнуркамі. Косцік падхапіў іх — акурат будуць Людмілцы ці Наташцы. Арабей. [Эмілія] трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца. Маўр. Занёсшы ў кладовую вупраж і выходзячы з канюшні.., [Марцін] акурат убачыў Вольгу, што вярталася з поля. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрэ́гчыся 1, спрагуся, спражэшся, спражэцца; спражомся, спражацеся, спрагуцца; пр. спрогся, спрэглася; заг. спражыся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Запрэгчыся разам, у адну вупраж (пра коней, валоў і пад.).
2. перан. Разм. Аб’яднацца для выканання якой‑н. справы.
спрэ́гчыся 2, спражэцца; пр. спрогся, спрэглася; зак.
Тое, што і спражыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запря́жка ж.
1. (действие) запрага́нне, -ння ср.;
2. в др. знач. запрэ́жка, -кі ж.; (упряжь) ву́праж, -жы м., збру́я, -ру́і ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́прастаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зрабіць простым, разагнуць. Выпрастаць цвік. Выпрастаць нагу. □ Рыбак, які нёс сеці, выпрастаў нарэшце спіну і паварушыў плячыма. В. Вольскі.
2. Выраўнаваць пагнутае, памятае. Выпрастаць умяціну. □ Каваль ..спачатку гаспадарскім вокам агледзеў вупраж, выпрастаў зморшчыны потніка, тады ўзяўся за плуг. Кулакоўскі.
•••
Ногі выпрастаць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рный
1. шле́йны;
шо́рная у́пряжь шле́йная ву́праж, шляя́;
2. (относящийся к изготовлению шорных изделий) ры́марскі;
шо́рная мастерска́я ры́марская майстэ́рня;
шо́рные изде́лия ры́марскія вы́рабы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр. збру́я ’збруя, вупраж’, рус. сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск. zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг. збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб. бро̑ј, харв. brȏj ’лічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да друкарскага набору. Наборны цэх. □ Друкарня была на першым паверсе. Паўз сцены ў адным пакоі стаялі наборныя касы. Гаўрылкін. // у знач. наз. набо́рная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе робяць набор (у 3 знач.). Працаваць у наборнай. Увайсці ў наборную.
2. З аздабленнямі, з наборам (у 4 знач.). Наборная вупраж.
3. Які складаецца з асобных частак. Наборны паркет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. адпрог, ‑прагла і ‑прагла; заг. адпражы; зак., каго.
Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку. Колас. Калі заехалі на двор, Раёк паклікаў свайго жвавага сына-падлетка і сказаў, каб адпрог каня і навязаў на лужку, а сам разам з гасцямі пайшоў у хату. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́ры, ‑аў; адз. няма.
1. Конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі.
2. Спецыяльныя бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, якія не даюць магчымасці каню глядзець убок. Вупраж была новая, падагнаная, дабротная — вуздэчка з шарамі, наглянцаваныя раменныя шлеі. Хадкевіч.
3. перан. Перашкода, абмежаванасць, якая не дазваляе правільна разумець што‑н. Класавыя шоры буржуазных гісторыкаў.
•••
Браць (узяць) у шоры гл. браць.
Трымаць у шорах гл. трымаць.
[Польск. szory — збруя, вупраж.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)