прамавуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы. Прамавугольны трохвугольнік. □ Двор у дзетдоме быў прамавугольны, абнесены невысокім частаколам. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае чатыры вуглы, у форме чатырохвугольніка. Камень застаўся ў руках у хлопчыка, а на тым месцы, дзе ён толькі што сядзеў, у сцяне чарнела чатырохвугольная дзірка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зне́шне, прысл.

Вонкава, па знешняму выгляду. Знешне .. [фон Адлер] нагадваў арла: высокі, з гарбатым носам, чорнымі драпежнымі вачамі, дужы і рухавы. Шамякін. Знешне хата падобна да хаты: І вуглы ў ёй і вокны. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаба́, -ы́, мн. ско́бы і (з ліч. 2, 3, 4) скабы́, скоб, ж.

1. Выгнутая паўкругам металічная паласа, якая служыць ручкай у дзвярах, сундуках і пад.

2. Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот для сашчаплення якіх-н. частак.

Змацаваць вуглы скобамі.

|| памянш. ско́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. ско́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсаладзі́ць, ‑саладжу, ‑салодзіш, ‑салодзіць; зак., што.

Зрабіць трохі салодкім ці больш салодкім. Падсаладзіць малако. Падсаладзіць яблычны сок. // перан. Зрабіць больш прыемным. Гаварыла Дзіміна проста, без жадання згладзіць вострыя вуглы або падсаладзіць непрыемную праўду. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохвуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная чатырма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць чатыры ўнутраныя вуглы. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы. Гэта быў белы кардонны чатырохвугольнік намерам у звычайную паштоўку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазахіна́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Захінуцца, засланіцца чым‑н. або за што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахінацца ад ветру каўнярамі. Пазахінацца за вуглы.

2. Закруціцца ў што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахінацца ў хусткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыягана́ль 1, ‑ю, м.

Шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.

дыягана́ль 2, ‑і, ж.

Прамая лінія, якая злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, што ляжаць не ў адной плоскасці.

•••

Па дыяганалі — наўскасяк, не пад прамым вуглом (ісці, рухацца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́ба ’ніжні вянок зруба’ (ТСБМ, Сцяшк.), падру́б (Янк. 1, Мат. Гом.), падру́б, падру́ба (Шат., Бяльк.), падру́ба, подру́ба, падру́бы (Сл. ПЗБ), подру́ба (Шушк., Тарнацкі, Studia), падру́біна ’адно з чатырох бярвенняў падрубу’ (Янк. 1). Рус. подру́б ’зруб або некалькі вянкоў, якія падведзены пад зруб’, подру́бавуглы ў зрубе’, серб.-харв. по́друб ’рубец, падшыты край адзежы’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні ад падрубіць < рубіць (гл.). У будаўнічай тэрміналогіі бел.-рус. ізалекса. Падру́бка ад падруб(а) з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)