пра́паршчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Воінскае званне асобы, якая добраахвотна праходзіць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, што носіць гэта званне.
2. У царскай арміі: самы малодшы афіцэрскі чын, а таксама асоба ў гэтым чыне.
|| прым. пра́паршчыцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
афіцэ́р, ‑а, м.
Асоба каманднага саставу арміі і флоту, якая мае воінскае званне ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна. Старшы афіцэр. Малодшы афіцэр. Афіцэр генеральнага штаба. Званне афіцэра.
[Ням. Offizier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпару́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам ніжэйшы за паручніка, а таксама асоба, якая мела гэты чын.
2. У Войску Польскім і іншых арміях: воінскае званне малодшага афіцэра, а таксама асоба, якая мела гэта званне.
|| прым. падпару́чніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звяно́, -а́, мн. звёны і (з ліч. 2, 3, 4) звяны́, звёнаў, н.
1. Кольца, якое з’яўляецца састаўной часткай ланцуга.
2. перан. Састаўная частка чаго-н., якога-н. цэлага.
Асноўнае з. вытворчасці.
3. Невялікая арганізацыйная ячэйка або воінскае падраздзяленне.
Піянерскае з.
Паляводчае з.
З. самалётаў.
|| прым. звеннявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чырванафло́цец, ‑флотца, м.
Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх Сіл СССР з 1935 да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос». Калі б ведалі дзяўчаты. Што за служба ў іхніх хлопцаў, У адважных, слаўных хлопцаў — Маракоў-чырванафлотцаў. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капра́л, ‑а, м.
Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і ў рускай арміі з 17 да першай палавіны 19 стагоддзя. // Асоба, якая мае гэта званне. Хвіліны праз дзве з’явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў. Колас.
[Фр. caporal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́паршчык, ‑а, м.
1. У некаторых родах войск Савецкай Арміі — воінскае званне асоб, якія дабравольна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну. // Асоба, якая носіць гэта званне.
2. У царскай арміі — самы малодшы афіцэрскі чын. // Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну .. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітру́к, ‑а, м.
1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.
2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
генера́л, ‑а, м.
Воінскае званне або чын вышэйшага каманднага і начальніцкага саставу ў арміі. // Асоба, якая мае гэта званне.
•••
Генерал ад інфантэрыі — самы высокі генеральскі чын у пяхотных войсках царскай арміі; асоба, якая мела гэта званне.
Генерал арміі — самае высокае званне генералаў; асоба, якая мае гэта званне.
Генерал-лейтэнант — другое па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.
Генерал-маёр — першае (малодшае) генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.
Генерал-палкоўнік — трэцяе па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.
[Ад лац. generalis — агульны, галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фла́гман, ‑а, м.
1. Камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам, эскадрай, дывізіяй).
2. Вядучы карабель ці самалёт у калоне суднаў (самалётаў), на борце якога знаходзіцца камандуючы; самы лепшы або самы буйны карабель (самалёт) якога‑н. флоту, флатыліі.
3. перан. Пра што‑н. самае буйное, галоўнае сярод падобных. Флагман беларускай тэкстыльнай прамысловасці, які ўзвялічыў у нашай краіне і за яе межамі славу беларускага лёну, — так выглядае Аршанскі льнокамбінат у рэспубліканскім аспекце. Палтаран.
4. Персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага начальніцкага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР у перыяд 1935–1940 гг.
[Гал. vlagman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)