хамуці́на, ‑ы, ж.

Мяккі валік з лямцу, які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб яны не націралі шыю каню. Крыху супакоіўшыся, .. [стары] падышоў да мокрага напалоханага каня, пагладзіў яго па шыі, потым выцягнуў з-пад хамуціны грыву, праверыў супоню, адпусціў церассядз[ёлак.] Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́емка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Паглыбленне, упадзіна. Валік з выемкамі. □ Нібы з зямлі выраслі непадалёку тры чалавечыя фігуры. Яны падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосу на палатно, прыўзнялі галовы і доўга пазіралі. Чарот.

2. Працэс капання і пераносу грунту; выманне. Выемка зямлі з катлавана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аба́раквалік у плузе або возе’ (КСТ) < ст.-польск. bark ’тс’ (да польск. barki ’плечы’). Параўн. абарак або каромысʼол ’прыстасаванне для прыпрагання каня’ (КТС). Гл. Мартынаў, SlW, 68, і барак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руле́тка ’вузкая стужка (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік’, ’прыстасаванне для азартнай гульні’ (ТСБМ). З франц. roulette ’колца’ < roul ’кола’ праз рус. руле́тка, у Расію слова трапіла ў XIX ст. (Фасмер, 3, 518).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вью́шка ж.

1. (крышка в дымоходе) ю́шка, -кі ж.;

2. техн. (катушка) шпу́ля, -лі ж., шпу́лька, -лькі ж.; (валик) ва́лік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н. Разам з Іванам Сямёнавічам вучні рулеткай вымяралі двор, забівалі ў зямлю калочкі. Курто.

2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

[Фр. roulette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Надаць круглую форму чаму‑н.; зляпіць, зрабіць з чаго‑н. што‑н. круглае. Скачаць сцежку. □ Скачаў Валька першы ком і добра-такі запыхкаўся. Курто. Калі шэрсць паліваць патрошку цёплаю вадою, качаць у руках, то і скачаеш мячык. Місько.

2. Качаючы, скруціць у трубку, валік і пад. Скачаць дыван у трубку.

3. Разм. Качаючыся, прыціснуць да зямлі, змяць (траву і пад.). Коні скачалі траву на лузе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кічка1 ’гронка’ (Мат. Гом.), ’хамуціна, падціснутая пад клешнямі хамута’, ’валік з ануч, які насілі маладзіцы пад чапцом’ (Нар. словатв., Тарнацкі, Studia). Рус. кичка ’сабраныя ў пучок валасы жанчыны’, укр. кичка ’старадаўні галаўны ўбор жанчыны’, ’пракладка пад хамутом’, балг. кичка ’галаўны ўбор’, серб.-харв. (ц.-слав.) кычька ’валасы’, польск. kiczka ’пучок, звязка, маленькі сноп саломы, валік валасоў у жанчыны’, чэш. kyčka ’пучок валасоў, чуб, кутас, вязка’. Да прасл. kyčьka < kyka. Параўн. укр. кика ’галаўны ўбор маладой’, рус. кика ’жаночы галаўны ўбор’, ’частка хамута’, ст.-рус. кыка ’валасы на галаве, павязка’, ст.-слав. кыка ’пучок валасоў’, балг. кика ’тс’, серб.-харв. ки̏ка ’каса’, славен. кіка ’пучок валасоў’. Параўн. апафанічныя варыянты: лат. kika ’чуб’, ст.-інд. kucáte ’звіваецца’. Махэк₁, 243 мяркуе аб першасным значэнні ’пучок валасоў, чуб’ для прасл. kyka.

Кі́чка2 ’сечка (для рубкі чаго-небудзь)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма кантамінацыя, семантычнае прыпадабненне кічка1 да сечка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́ла ’глыба’; бры́лявалік зямлі’ (Жд.). Укр. бри́ла ’глыба, вялікі кусок; скала і г. д.’, польск. bryła. Цёмнае слова. Смешак (MPKJ, IV, 391–393) зыходзіць з і.-е. *bher‑ ’біць, рэзаць’: *bhrū‑lā. Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 45 (падтрымлівае гэту версію); Рудніцкі, 207 (сумняваецца). Паводле Бернекера, 93, няяснае слова. Адносна магчымай роднаснасці з літ. brilà ’вялікі кусок і г. д.’ гл. Фрэнкель, 1, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́кат1 ’кола’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), параўн. рус. покато́к ’невялікі валік, цурка, якія падкладаюць пад вілы, каб лягчэй соваць саганы’. Бязафікснае ўтварэнне ад пакаціць < каціць, гл. пакот2 ’тс’.

По́кат2 ’гульня, пры якой выпрабоўвалі моц велікодных яек’ (Мат. Гом.). Бязафіксны назоўнік ад пакаціць < каціць (гл.).

По́кат3 ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.), пакош покаты ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб’ (ТС). Гл. пакат у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)