Пе́тры ’валёнкі, збітыя з воўны’ (навагр., Сцяшк. Сл.). З ⁺фетры, якое з франц. feutre ’лямец’ < франк. filtir ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус. вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр. ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́ркі ’цёплы абутак’ (БРС), ’абутак з тканіны’ (Яўс.), ’шытыя валёнкі’ (Сакал.). Мабыць, запазычанне з рус. бу́рки ’тс’ (якое Шанскі, 1, Б, 233, лічыць звязаным з бу́рка ’войлачны плашч’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апрана́ха, ‑і, ДМ ‑насе, ж.
Разм. Прадмет верхняга адзення. Паздзіраў .. [дзядзька] з ног валёнкі, Апранаху скінуў з плеч. Крапіва. Накінуўшы на плечы нейкую апранаху, Ніна выскачыла на вуліцу. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бамбо́шы ’галёшы, зробленыя з аўтамабільнай шыны, якія адзяюцца на валёнкі, буркі’ (Выг. дыс.), ‘лапці, пашытыя з скуры’ (Сакал.). Відавочна, нейкае жартоўнае ўтварэнне. Другая частка слова яўна нагадвае слова галёшы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пи́мы́ мн. пімы́, -мо́ў, ед. пім, род. піма́ м.; (валенки) валёнкі, -нак мн., ед. валёнак, -нка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лубяне́ць, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб. Удзень наплывала вада ў акопы, салдацкія валёнкі і шынялі прамакалі, а ўвечары, калі пачынаўся мароз, адзенне так лубянела, што ў ім нельга было паварушыцца. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пі́мы ’бітыя валёнкі’ (ЛА, 4). З рус. пимы́ ’боты з высокімі халявамі са скуры аленя’, якое — з моў Крайняй Поўначы, параўн. комі pim, pimi̬ ’тс’, ненецк. pīwa ’бот’, pimie, pime ’штаны’, нганасанск. faému ’зімовы бот’ (Фасмер, 3, 262–263).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бахі́лы, ‑лаў; адз. бахіла, ‑ы, ж.
1. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі. Дзядзька Сымон у акулярах сядзеў на нізенькім услончыку пасярэдзіне пакоя і клеіў бахілы. Карпаў.
2. Спецыяльны від скураной адзежы для рыбалавецкіх і лесасплаўных промыслаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. абмёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., каго-што.
Змятаючы, змахваючы, ачысціць паверхню чаго‑н. (ад пылу, снегу і пад.). Увайшла Адарка, абмяла венікам валёнкі і, зірнуўшы на Хвядоса, сказала: — У кантору ідзі. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)