нахава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Схаваць што‑н. у вялікай колькасці. Нахавала вавёрка арэхаў на зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грызу́н, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў (мыш, заяц, суслік, вавёрка і інш.) з доўгімі моцна развітымі пярэднімі зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Хутка і непрыкметна перамясціцца куды‑н. Вавёрка перашмыгнула на другое дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скаку́ха, скаку́шкававёрка’ (Касп., Сцяшк.). Укр. скаку́шка ‘тс’. Да скакаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даўгахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З доўгім хвастом. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгрызці адно за другім усё, многае. [Маці] паказала новы бацькаў касцюм. У ім усе гузікі вавёрка паадгрызала. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лыві́ркававёрка’ (Клім., Інстр. 2), укр. зах.-закарпацк. ловы́рка, ловы́рʼка (Бел.-укр. ізал., 36). Дзендзялеўскі (SSlav, 12, 276) прычынай узнікнення такой формы бачыць народную этымалогію — пад уплывам дзеяслова лови́ти ’лавіць’. Малаімаверна. Можна бачыць разуменне носьбітамі гаворак пачатковага в‑ як прыстаўнога, які праз й‑ перайшоў у л‑: вавёркаавёркаеёркаевюркалывірка, аналагічна рэха — [эха] — яхоляха. Гл. яшчэ лы́мя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каршачо́к, ‑чка, м.

Малады, невялікі коршак. Дробны каршачок плаваў над асіннікам, вавёрка імчалася цераз дубы. Чорны. Нудна пасвістваючы, высока над грэбляй лётаў, выглядаючы здабычу, маленькі каршачок. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лушчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑плыць; зак., што.

Выняць зерне з шкарлупіння, цвёрдай абалонкі; вылузаць. Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі. // Спец. Выдаліць хірургічным спосабам. Вылушчыць пухліну. Вылушчыць хворую костку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адды́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм. Кароткі перапынак для адпачынку. А я бягу без аддышкі, з галля абтрасаючы зоркі, з ялін залацістыя шышкі Кідае пад ногі вавёрка... Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)