Ва́більшчык (БРС). Да вабіць з фармантам ‑ільшчык (параўн. грабільшчык, падавальшчык) або да вабіла з фармантам ‑шчык (параўн. тачыльшчык). Гл. вабіць, вабіла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мани́ть несов.

1. (звать) клі́каць, зваць;

2. перен. ва́біць, прыця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мятлю́г, метлюгу, м.

Тое, што і мятліца. Мігаціць.. [луг] краскамі, залаціцца паспяваючым метлюгом і вабіць да сябе. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімфанье́та, ‑ы, ДМ ‑еце, ж.

Невялікая сімфонія. Фінал сімфаньеты [М. Чуркіна] аптымістычны, вабіць свежасцю, навізной вобразных супастаўленняў. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́дкавасць, ‑і, ж.

Уласцівасць загадкавага. А зямля ляжыць вакол.., поўная загадкавасці, вабіць сваёй блізкасцю, дражніцца сваімі багаццямі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прельща́ть несов.

1. (соблазнять) спакуша́ць;

2. (привлекать) ва́біць; (очаровывать) зачаро́ўваць, чарава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магні́т, -а і -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Кавалак жалезнай руды або сталі, які мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя або стальныя прадметы.

2. -у, перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе.

|| прым. магні́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ва́бны ’прыцягальны’, вабнасць ’прыцягальнасць’ (Гарэц.). Да вабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сула́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць суладнага; гарманічнасць, суладжанасць, згоднасць. Маляўнічая прыродаапісальная лірыка здзіўляе і вабіць сваёй пластыкай, паўнатой і суладнасцю эмоцый. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прива́живать несов.

1. прына́джваць; на́дзіць;

2. разг. прына́джваць; (привлекать) разг. прыва́бліваць, ва́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)