чаро́ўнасць, ‑і, ж.
Прыгажосць, хараство; прывабнасць. З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы маладзенькія пахучыя лісточкі і прыдатны лесу асаблівую чароўнасць. Колас. // Тое, што зачароўвае, захапляе каго‑н. [Аня] вельмі змянілася: папаўнела, пахарашэла, пабыла тую няўлоўную жаночую чароўнасць, якой не хапала ёй дзесяць гадоў назад. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыле́сак, ‑ску, м.
Малады, дробны лес, які расце каля старога. А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп’і, пасля прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі, быццам квактухі сядзяць. Брыль. Сцежка, павіляўшы па жыце, шмыганула ў прылесак маладога грабу і арэшніку, прашылася праз гушчар і выбегла на выезджаную лясную дарогу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падле́сак, ‑ску, м.
Кусты і маладыя дрэвы ў лесе, якія не дасягнулі сваімі кронамі асноўнага ляснога масіву; маладняк (у 2 знач.). Лес быў густы. Паміж старых соснаў і елак пракідваліся маладыя дубкі і бярозкі, а зусім унізе браўся падлесак. Сабаленка. Карпацкія горы невысокія, але вельмі лясістыя. Дрэвы там магутныя, галінастыя, з густым падлескам. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́і, ‑яў; адз. няма.
Разм. Уборы, убранне. [Надзейка:] — Проську хоць яшчэ раз замуж аддавай — столькі строяў. Васілевіч. І яны, яшчэ зусім маладыя дзяўчаты, убраныя ў самыя квяцістыя свае строі, ходзяць па рынку і купляюць то прыгожую хусцінку, то пернікі, то абаранкі. Сіпакоў. / у паэт. ужыв. Чырвоным полымем шугае малады асіннік на ўзлеску, у жоўтыя строі ўбраліся трапяткія бярозкі, янтарныя каралі рабін зіхацяць у лагодных промнях сонца. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хударля́вы, ‑ая, ‑ае.
Сухарлявы, крыху худы. Твар у лейтэнанта быў зусім юначы, хударлявыя шчокі прасвечвалі румянцам. Хадкевіч. [Усмешка] заўсёды блукала на .. хударлявым і дробным твары [Дзяміда], хаваючыся ў каротка падстрыжаных вусах. В. Вольскі. Пятро паволі падышоў да Лены і моўчкі паціснуў яе хударлявую руку. Ваданосаў. [Нічыпар] падобны на цыганчука — хударлявы, смуглы, са жвавымі бліскуча-чорнымі вачыма. Мележ. Дарога ішла лесам. Паабапал раслі хударлявыя сасонкі і пакалечаныя бярозкі. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
Зрабіць да канца, завяршыць работу над чым‑н. Дарабіць стол. □ Усё навокал патанала ў мяккіх, шызых прыцемках, але Макаравы вочы бачылі і праз гэту смугу: калодзеж з вечкам, дзве маладыя бярозкі пад акном, пахілыя веснічкі, якія ён не дарабіў, сенцы без дзвярэй. Асіпенка. // Зрабіць дадаткова, прырабіць. Дарабіць сенцы да хаты. Дарабіць ручку да дзвярэй. Дарабіць ключ. // Дапрацаваць, выправіць, што‑н. дадаўшы. Дарабіць праект.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да запалу 1 (у 1 знач.). Запальны шнур.
2. Прызначаны для запальвання. Запальныя кулі. Запальная бомба.
3. Гарачы, хвалюючы. Кажуць, Слава перадала ёй частку сваёй сілы, і хто ідзе міма бярозкі, той чуе, якім запальным заклікам да помсты прасякнут яе шум. Хадкевіч. У гарачыя з апальныя словы[Вера Засуліч] укладвае сваё глыбокае абурэнне супроць тых, хто ставіць палкі ў кола вялікага будаўніцтва. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жи́дкий
1. ва́дкі;
жи́дкий газ физ. ва́дкі газ;
жи́дкое то́пливо ва́дкае па́ліва;
жи́дкий криста́лл ва́дкі крышта́ль;
2. (не густой) рэ́дкі;
жи́дкая грязь рэ́дкая гразь;
3. перен. (чахлый, хилый) кво́лы;
жи́дкие берёзки кво́лыя бяро́зкі;
4. (не сильный) сла́бы;
жи́дкие аргуме́нты сла́быя аргуме́нты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недаро́стак, ‑тка, м.
1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак. Сталыя мужчыны прыносілі з дому сала, курыныя яйкі і гарэлку, падшывальцы і недаросткі, якіх не бралі старэйшыя ў свой гурт, рабавалі качыныя і гусіныя гнёзды. Асіпенка.
2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту. Як паехаў [унук] худым ды бледным недаросткам, такім і [назад] з’явіўся. Ракітны. Дзе-нідзе сустракаюцца бярозкі і асіны, нізенькія, прыгнечаныя сасонкі-недаросткі. В. Вольскі.
3. перан. Той, хто не дасягнуў грамадскай, інтэлектуальнай сталасці. Літаратурныя недаросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)