каварда́к м., разг. каварда́к, -ку́ м.; бязла́ддзе, -ддзя ср.; гармі́дар, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Макаросіць ’блытаць, прыводзіць у бязладдзе, непарадак’, ’крышыць, ламаць на дробныя кавалачкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, да макарон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумбу́рбязладдзе’ (ТСБМ). З рус. сумбу́р ’тс’, якое не мае задавальняючай этымалогіі. Гукапераймальнае (?), параўн. шурум‑бурум, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

яго́ны, ‑ая, ‑ае; займ. прыналежны.

Разм. Тое, што і яго (у 2 знач.). Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе. Зарэцкі. Хрыстафор Галубіцкі аж здзівіўся, што я столькі капаюся ў ягоных кнігах. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крутня́1бязладдзе’ (КЭС, лаг.), ’круцельства’ (Бяльк.). Да круціць2 (гл.).

Крутня́2 ’закрутка для прымацавання аглабель да полаза’ (Сл. паўн.-зах.). Да круціць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неустро́йство ср. няўла́джанасць, -ці ж., неўпара́дкаванасць, -ці ж.; (беспорядок) непара́дак, -дку м., бязла́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садо́м, ‑у, м.

Бязладдзе, сумятня, гоман, крык. Яўхім пачаў біць вокны, посуду, гаршкі, перавярнуў начоўкі з рошчынай і рабіў страшны садом у хаце. Бядуля.

•••

Садом і гамора — тое, што і садом (ад назваў двух гарадоў старажытнай Палесяіны, якія, паводле біблейскай легенды, былі пакараны богам за грахі жыхароў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Садо́мбязладдзе, сумятня, гоман, крык’ (ТСБМ), садома ’тс’ (Ант.). Рус. содо́м, укр. содо́ма ’тс’. З грэч. Σόδομα και Γόμορρα — назвы старажытных гарадоў, якія былі знішчаны за грахі і распусту. Гл. Праабражэнскі, 2, 349; Фасмер, 3, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́йня, ‑і, ж.

Памяшканне для коней, канюшня. Конюх выпускае з стайні коней На вясёлы вадапойны збор. Астрэйка. Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.

•••

Аўгіевы стайні (канюшні) — пра вельмі забруджанае памяшканне, а таксама аб справах, у якіх пануе поўнае бязладдзе, блытаніна (ад грэчаскага міфа пра стайні цара Аўгія, што не чысціліся 30 год і былі вычышчаны Гераклам за адзін дзень).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полне́йший са́мы по́ўны; (абсолютный) абсалю́тны; (сплошной) суцэ́льны; (ужасный) страшэ́нны;

в ко́мнате полне́йший беспоря́док у пако́і страшэ́нны беспара́дак (страшэ́ннае бязла́ддзе);

полне́йшая бессмы́слица абсалю́тная бяссэ́нсіца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)