Бурды́ц!бух, шась’ (КЭС, лаг.), бурды́нц (Нас.). Бясспрэчна, гукапераймальнага паходжання. Параўн. аснову бурд‑ (гл. бурды́ль, бурды́к!). Адносна суфіксацыі ‑ыц параўн., напр., укр. берки́ць!, чэш. brdu̇c! ’тс’ і мараўскія валашскія выклічнікі тыпу hopýc!, švʼihýc! (адносна апошніх гл. Вашэк, Vlivy, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вух, выкл.

1. Выказвае пачуццё здзіўлення, захаплення і пад. перад сілай, велічынёй, незвычайнасцю чаго‑н. — Метраў, напэўна, сто! — Ды, глядзі, усе трыста... — Бух ты! Ніводнага дрэва такога няма. От бы пабачыць! Ракітны.

2. Ужываецца як гукаперайманне для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад. У тым баку былі пачуліся выбухі, як таўклі ўсё роўна дзе ў ступе: вух-вух, вух-вух... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюх межд., в знач. сказ., прост.

1. бух;

2. шлёп, плюх;

1, 2 см. плю́хнуць 1, 4;

3. булты́х; см. плю́хнуцца 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бурждэ́нк! ’бразь, хлоп, бух!’, бурждэ́нкнуць ’кінуць, бразнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, гукапераймальнае, але, зыходзячы з формы, можна думаць пра запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. гукапераймальныя ўтварэнні: brzdęk!, brzdęknąć, brzdąkać і г. д. (гл. Варш. сл., 1, 217). Да польск. слова гл. яшчэ Слаўскі, 1, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухць — выклічнік ’бух’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пухчэць, пухцег^ь ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., рас., Сл. ПЗБ). Аўтары названага слоўніка параўноўваюць з літ. pükt ’тс’, pukšėti ’тс’, аднак, хутчэй за ўсё, гэта вытворнае ад гукапераймальнага пу́хаць (гл.), параўн. серб.-харв. пухтат и! пу́кт am и, пу́кРіем ’біць ключом, бурліць’, у якіх Скок (3, 69) бачыць анаматапеізмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, Ьат‑ binti ’купіць, біць’, bambtбух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хаць1, бах! ’бахаць, падаць і г. д.’, рус. ба́хать, ба́хнуть, бах, укр. бах, ба́хати, ба́хкати, польск. bachnąć, славац. bach, báchať і г. д. Гукапераймальнага паходжання, параўн. баба́х, бух. Гл. Шанскі, 1, Б, 59.

Ба́хаць2 (дзіцячая лексіка) ’спаць’ (Бяльк., Янк. III), бах ’тс’ (Янк. III: Хадзі́, до́чачка, у люлю бах; хадзі́, до́нька, ба́хаць, ляж бах). Звязана з ба́хаць1 (гл.). Першапачатковае значэнне: ’падаць (бахаць) у ложак, калыску’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́буха ’булачка з начынкай’ (Жд.) > бала́буш(к)а, балайбу́шка ’хлеб з аржанога або пшанічнага цеста’ (Нас.), бала́бушка ’булачка з пшанічнай або ржаной мукі’ (Вешт.). Укр. бала́буха, бала́бух ’булачка’ (таксама ’гуз; камяк’), рус. бала́буш(к)а, бала́бышка і г. д. Магчыма, да асновы *bal‑, *bаla‑, якая часта ўжываецца ў слав. мовах для абазначэння круглых прадметаў. Паходжанне гэтай асновы няяснае. Можа, гукапераймальнае (як у *bala‑, гл. бала́каць). Другая частка слова, магчыма, да бух (= слав. bux‑nǫti ’пухнуць, павялічвацца’). Параўн. і польск. дыял. bałabuch. Рудніцкі (60) таксама лічыць усю групу слоў цёмнай па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акты́ўны I в разн. знач. акти́вный;

~ная хімі́чная рэа́кцыя — акти́вная хими́ческая реа́кция;

~нае вы́барчае пра́ва — акти́вное избира́тельное пра́во

акты́ўны II бух. акти́вный;

~ныя апера́цыі ба́нка — акти́вные опера́ции ба́нка;

а. раху́нак — акти́вный счёт;

а. бала́нс — акти́вный бала́нс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бо́хат ’самае глыбокае месца ў ручаі або ў невялікай рэчцы’ (Яшкін). Параўн. рус. бухото́к ’шум ад падводнай крыніцы ў завадзі’. Утварэнне (мадэль *boch‑ъtъ, ‑ъtь‑ — суфікс аддзеяслоўных імён) ад бох‑, бух (параўн. бо́хаць, бу́хаць і да т. п.). Да назваў глыбокіх месц у вадзе гл. Безлай, SR, 5–7, 125 і наст.; Балецкі, SSlav, 5, 183–184 (аб гукапераймальных словах). Магчыма, сюды ж і рус. дыял. бо́хоть ’вада на паверхні лёду’ (аб рус. слове Куркіна, Этимология 1966, 106: сувязь з славен. bohôt дастатак, лішак’ і далей (з іншым вакалізмам) бу́хта ’вада са снегам на паверхні лёду’), падрабязней гл. пад бу́хта2 і Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)