Рэпаве́ня ’лопух’ (воран., Сл. ПЗБ). У выразе: наламаў рэпавеня. Хутчэй за ўсё, гэта форма роднага склону ад *рэпавенне/*рэпавенё < рэпа (гл.), аналагічна як буракавене/буракавенё (ДАБМ, камент., 867) < бурак. Магчыма, такая форма ўтварыліся ў выніку кандэнсацыі састаўной назвы рэпавае націнне (Сцяцко, Афікс. наз., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буракі́, ‑оў; адз. бурак, ‑а, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі.

2. Чырвоныя або белыя караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч і сыравіна. Церабіць буракі. Рэзаць буракі.

3. Страва, прыгатаваная з караняплодаў або лісця гэтай расліны. Любіць Яўген, як і яго бацька, кіслую капусту, буракі. Баранавых. Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты. Ермаловіч.

•••

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх атрымліваюць цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́па1 ’рэпа (Brassica rapa L.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), рэ́піна ’тс’ (ТС), ’адно каліва рэпы’ (Юрч. СНЛ). Укр. ріпа, рус. репа, польск. rzepa, палаб. repo, н.-луж., в.-луж. rěpa, чэш. řepaбурак’, славацк. repa ’рэпа; бурак’, славен. répa ’рэпа’, серб., харв. rȅpa, балг. ряпа. Прасл. *rěpa. Адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. rópė, лац. rãpa, ст.-в.-ням. ruoppa. Мяркуецца, што гэта старажытны вандроўны культурны тэрмін невядомага паходжання (Фасмер, 3, 471; Чарных, 2, 111).

Рэ́па2 ’трэшчыны’ (Сл. ПЗБ), ’цыпкі на нагах або руках’ (Сцяц., Шатал., Янк. Мат.), рэ́пы ’тс’ (ЛА, 3), рэ́піна ’трэшчына на скуры’ (ТСБМ), рэ́паўка ’трэшчына’ (Сл. ПЗБ), рэ́паўкі ’цыпкі на нагах’ (ЛА, 3), рэ́йпіна ’драпіна’ (пін., Нар. лекс.), рэ́панка ’нешта парэпанае, патрэсканае’ (ТС), ’гатунак бульбы, яблыкаў, груш’ (Мат. Гом., ТС), ’груша або яблык, верхняя частка якіх лопнула ад сонца’ (Янк. Мат.), ’земляная жаба, рапуха’ (ТС), рэ́паўка ’тс’ (Жыв. сл.), рэ́панкі ’цыпкі’ (Мат. Гом.). Ад рэпаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ідэ́я. З польск. мовы ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 261; Гіст. мовы, 2, 144). Крукоўскі (Уплыў, 77), Бурак (Суч. бел. мова, 1975, 25) мяркуюць аб рус. пасрэдніцтве, але супраць адсутнасць дзекання; параўн. ідзе́я (Яруш.) пад рус. уплывам. Польск. idea < лац. idea < грэч. ἰδέα ’выгляд, вобраз’ (SWO, 294). Для рус., дзе з апошняга дзесяцігоддзя XVII ст. (Біржакова, Очерки, 154), таксама зазначаюць польск. пасрэдніцтва. Шанскі, 2, I, 12; Фасмер, 2, 117 (ці зах.-еўрап.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кармавы́ I кормово́й;

к. бура́к — кормова́я свёкла;

а́я ба́за — кормова́я ба́за;

ы́я дро́жджы — кормовы́е дро́жжи;

а́я адзі́нка — кормова́я едини́ца

кармавы́ II мор.

1. прил. кормово́й;

2. в знач. сущ. кормово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)