налі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наліць.
2. у знач. прым. Спелы; наліўны (у 5 знач.). Пах жытняй саломы і налітых каласоў размарыў нас. Пальчэўскі. Гэты водар настолькі моцны і жаданы, што, здаецца, прыносіць з сабою шолахі асенняга лісця ў яблыневым садзе, пад якія ў бульбоўнік падаюць важкія, налітыя антонаўкі. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыбра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыведзены ў парадак. Непрыбранае пасцель. □ Галава .. была схілена, сонца паблісквала ў шаўкавістых валасах, пасма якіх, непрыбраная, звешвалася на лоб. Мележ.
2. Не сабраны, не звезены ў адно месца. Па некаторых загонах з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік. Мележ. Яркім вогнішчам успыхвае куча непрыбранага ламачча. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Які ўтварае шыпенне. Шыпучая змяя. □ А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Брыль. Як гаварыў [мужчына], дык праз зубы ішоў у яго шыпучы свіст. Чорны. // Які шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі). Я выпіў шыпучай вады, уголас падбадзёрыў сябе: — Нічога, перажывём... Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вятлі́на (Байк. і Некр.). Укр. vetłýna ’Salix vitellina L.’ (Макавецкі, Sł. botan.); ’Salix viminalis L.’ (там жа), рус. дыял. ветли́на ’Salix L.’ Ад ветла з суф. ‑іна. Гл. ветла (там і літ-pa). Адносна суфікса ‑іна гл. ГБМ, 1, 115; Крывіцкі, З нар. сл.; Слаўскі, SP, 120–123. Усходнеславянскае ўтварэнне; рус. ветлина ’бульбоўнік і інш.’ або другаснае, або адлюстроўвае першасную дыфузнасць значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
счарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць чорным, пачарнець. Адліга. Капае са стрэх, І вецер дзьме вільготны з поўдня, Счарнеў і асядае снег. Грахоўскі. У нас — не змерзла ніводнага каліва, а ў беднага імянінніка нават бульбоўнік увесь счарнеў. Дубоўка. А бацька, стары ўжо чалавек, счарнеў увесь за гэтыя тыдні. Кулакоўскі.
2. Пацямнець. Неба над лесам зусім счарнела ад хмар. Быкаў. / у безас. ужыв. Наставала ноч. Пара было дамоў. Але Грыша яшчэ доўга стаяў на сваёй строме. Толькі калі зусім счарнела, ён нехаця пасунуўся на ціхія Паронькі. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Іржы́шча ’астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі; зжатае поле’ (ТСБМ, Нас., Мал., Гарэц., Грыг., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. ржи́ще, укр. ржа́нище, польск. rżysko, в.-луж. ržišćo, н.-луж. ržyšćo, чэш. režniště, režnisko, славац. ražnište, ražnisko, славен. ržišče, серб.-харв. ра̏жӣште, макед. ʼржиште, ст.-рус. ръжище. Праславянскае вытворнае з суф. ‑išče ад *rъžь (гл. іржа 2). З іншай суфіксацыяй: іржэ́нне (Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.) з суф. ‑энн‑е; іржэ́ўнік (ТСБМ, Касп., Шат., Янк. II; парыц., Янк. Мат., 165) з фармантам ‑э́ўнік па ўзору гарбузоўнік, гуркоўнік, бульбоўнік (Сцяцко, Афікс. наз., 171).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́лымя, ‑я, н.
1. Агонь, які ўзнімаецца над тым, што гарыць. А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску бульбу. Брыль. Агонь рос, шырыўся. Полымя.. лізала сцены, столь. М. Ткачоў. // Пра тое, што нагадвае такі агонь. Дзяўчаты з усмешкай Дарылі букеты. І вось загарэлася Полымя кветак. Танк. Бярозы на могілках стаялі ў жоўтым полымі. Шамякін.
2. перан. Запал, уздым. Вакол шугала полымя партызанскай помсты, разгаралася барацьба не на жыццё, а на смерць супраць лютага ворага. Дзюбайла.
•••
З агню ды ў полымя гл. агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрэ́ць, угрэю, угрэеш, угрэе; зак.
Разм.
1. каго-што. Зрабіць, цёплым, нагрэць, сагрэць. Ледзь угрэлі гэту печ. Угрэць хату.
2. без дап. Прыгрэць. Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі. Колас.
3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць. Угрэць каня.
4. каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым‑н., агрэць. Угрэць па патыліцы. □ Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам. Сачанка. [Дзед] глядзеў, есці даваў, але ці вуха закруціць ці плескача ўгрэе. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гар, ‑у, м.
1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго‑н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў.
2. Рэшткі ад згарання якога‑н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў. Чорны.
3. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу. Хомчанка.
4. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.
•••
Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць гл. гарэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазно́сіць, ‑зношу, ‑зносіш, ‑зносіць; зак., каго-што.
1. Знесці — пра ўсё, многае. Пазносіць каменне з поля. □ На гародзе была пакапана бульба, а на голым месцы, з якога пазносілі бульбоўнік на плот, ляжаў вялікі гарбуз. Чыгрынаў. // Знесці ў адно месца ўсіх, многіх або ўсё, многае. Прыйшла машына. У яе пазносілі раненых, і Івін паехаў у шпіталь. Алешка. Пчаляр пазносіў на зіму У сховішча ўсе вуллі. Корбан.
2. Спусціць уніз усё, многае. Пазносіць сена з вышак.
3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае. Пазносіць масты. □ [Язэп:] — Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала. Колас.
4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае. Пазносіць чужыя рэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)