Бузго́р, таксама бузго́рак, бузгаро́к ’горка, узвышша’ (Яшкін). Рус. дыял. (пск.) бузгорок ’частка поля’. Кантамінацыя слоў буго́р (гл.) і ўзго́р(ак). Здаецца, беларуска-руская сумесная інавацыя. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́г ‘вялікае воблака, хмара’ (І. Пташнікаў), туля́х ‘светлае воблака ў пагодлівы дзень’ (віл., ЛА, 5), туля́г, тулягі́ ‘воблакі’ (віл., ЛА, 2). Да туля́цца (гл.), метафара на базе туляга ‘вандроўнік, валацуга’, параўн. іншыя метафарычныя назвы хмар і аблокаў: дзед (мін., ЛА, 2), буго́р (гом., ЛА, 2); апошняе Непакупны (Мовознавство, 1998, 2–3, 62–77) параўноўвае з літ. gùburasбугор’, ‘хмара’ і адпаведнымі з’явамі ў іншых мовах, што дазваляе трактаваць іх як семантычную індаеўрапейскую ўніверсалію. Форма м. р. туляг, магчыма, пад уплывам во́блак м. р. (Некр. і Байк. і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спуга ’разора паміж градкамі’, ро́спурга, ро́спруга, роспру́га ’глыбокая баразна паміж градамі’ (Сл. Брэс., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 2). Утворана з прыстаўкі раз‑/рос‑ (< прасл. *orz‑) са значэннем ’рух у розныя бакі, раз’яднанне’ і ⁺пуга, якое можна генетычна супаставіць з лат. paũgurs ’узгорак’, ’бугор’, — разам ’разараная зямля ў два бакі з разорай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турусня́к ‘затор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус. торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам. tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́ты1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.

Карпа́ты2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpaбугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Прадаўгаватае суквецце хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрытае луской. На лясной дарозе, пад старой разлапістай сасной, ляжаць апалыя шышкі. Ігнаценка. Злева, зарослы сівай мятліцай, зялёным лопухам з калючымі шышкамі, ляжаў земляны вал старажытнай крэпасці. Грамовіч. // Плод або гронкі пладоў некаторых раслін, якія формай, знешнім выглядам нагадваюць такое суквецце. Врусніц было многа, яны віселі на куп’і шышкамі, як авечыя хвасты, бурыя ад густога сонца. Пташнікаў.

2. Круглы бугор на целе чалавека, жывёлы; гуз. А шышка ўсё ж падскочыла [ў Артура] на лысіне. Гроднеў. Ад першай да апошняй старонкі героі падалі з лодкі, набівалі шышкі, загледжваліся на дзяўчат, грузлі ў балоце. «Звязда». // Выпуклая няроўнасць, бугор на паверхні чэрапа, якія быццам бы (паводле фрэналогіі) паказваюць на ўласцівасці, здольнасці, схільнасці чалавека. Ды вы зірніце на ягоны [Яшкаў] лоб, Якія мудрыя дзве шышкі! Валасевіч.

3. Разм. іран. Пра якую‑н. важную асобу. Тут быў і начальнік дэпо, і некаторае дарожнае начальства, усе вялікія шышкі на чыгунцы. Лынькоў. — А сам ты хто? У якім жа чыне? — Вартую двор! Вартую сад! — Ці чулі вы?! От гэта шышка!.. Бялевіч.

4. Патаўшчэнне авальнай ці акруглай формы на канцы, вярхушцы якога‑н. прадмета, звычайна для ўпрыгожання. Шлем з шышкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буса́кбугор’ (Касп., БРС), ’пажарны крук’ (КЭС, лаг.). З *босак. Запазычанне з польск. мовы (bosak ’тс’ < ням. Bootshacken, Bootshacke; Варш. сл., 1, 193; Брукнер, 37). Параўн. і баса́к ’тс’. Гл. і літ. bùsokas, якое запазычана з ням. (усх.-прус.) bôshaken (Фрэнкель, 67). З фанетычных меркаванняў не пераконвае вывядзенне (Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72) бел. буса́к з ст.-цюрк. bašag ’наканечнік, вастрыё стралы ці кап’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугра́к ’пагорак’ (бош., ЛА, 1), пуграчына ’ўзгорачак’ (міёр., Нар. словатв.). Відаць, кантамінацыя бугор і пагорак, параўн. гурок ’кучавое воблака’ (Мат. Гом.); або, што больш верагодна, вынік фанетычных змен, характэрных для паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы, у слове пагорак (ці пагу́рак, гл.): чаргаванні ы/у ў першым складзе пасля губнога зычнага, перанос націску і сінкопа, параўн. Фанетыка бел. мовы, 159. Іншы варыянт змен у пугірак (полац., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэж1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус. кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл. kr^gъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл. kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).

Крэж2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр. кряжбугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж©.

Крэж3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус. вихо́р, укр. вихор, польск. wicher, чэш. vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен. vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)