ближа́йший

1. превосх. ст. найбліжэ́йшы; са́мы блі́зкі;

ближа́йшие зада́чи найбліжэ́йшыя (са́мыя блі́зкія) зада́чы;

2. сравнит. ст. бліжэ́йшы;

при ближа́йшем рассмотре́нии пры бліжэ́йшым разгля́дзе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коро́че сравнит. ст.

1. нареч. караце́й; (ближе, интимнее) бліжэ́й;

2. прил. караце́йшы, бліжэ́йшы;

э́та доро́га коро́че гэ́та даро́га караце́йшая;

коро́че говоря́ караце́й ка́жучы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́руч, поруч ’спярша, спачатку; раней, уперад’ (скідз., Хрэст. дыял.; маст., Сл. ПЗБ; пруж., Сл. Брэс.; лід., Сцяшк. Сл.). Вышэйшая ступень параўнання ад прасл. *perкь, гл. пёрак ’поперак’, да семантыкі параўн. балг. пряк ’прамы, бліжэйшы’ (гл. таксама Копечны, ESSJ, 1, 174), або ўзыходзіць да спалучэння *perь !!!ь (< *perь ’перад’ і *сь ’што’, літаральна ’перад (перш) чым’). Гл. пера‑© параўн. польск. przecz ’чаму’. Сюды ж бык., рэч. спрежда (Мат., 9, 17) і драг. упырідж© якое, аднак, можна вывесці з прасл. *уъperci̯jь ’спераду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жнік ’сусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2-3, 446), сумежникъбліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус. сумежие ’граніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш. soumezí, славен. soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв. sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл. *sǫmedʼ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бли́же сравнит. ст.

1. нареч. бліжэ́й, блі́жай;

подойти́ бли́же падысці́ бліжэ́й;

2. прил. бліжэ́йшы;

их отноше́ния ста́ли бли́же іх адно́сіны ста́лі бліжэ́йшымі (бліжэ́йшыя);

бли́же к де́лу бліжэ́й да спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilpti ’змяшчацца’, дыял. tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.

Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які наступае, настае непасрэдна пасля каго‑, чаго‑н.; бліжэйшы па чарзе. [Шкуранкоў:] Думаю, што пры наступнай сустрэчы мы лепш зразумееш адзін аднаго. Крапіва. У дыме і тумане ўставала раніца наступнага дня. Шчарбатаў.

2. Які наступіў пазней за чым‑н.; ніжэй названы, ніжэй прыведзены. І гэтыя гады, і ўсе наступныя былі запознены вучобаю. Мележ. [Бэсман:] Я прапаную вам наступны план: Сабраць каля кальварыі ўсе сілы, Зрабіць прарыў і рушыць у абход. Глебка.

3. у знач. наз. насту́пнае, ‑ага, н. Тое, аб чым гаворыцца далей; вось што. А наверсе тым часам адбылося наступнае. Па лесе ішла велізарная жывёліна, вельмі падобная да мастадонта. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

1. Спраўляць баль; удзельнічаць у балі. Пан, аддаўшы загад аканому, ехаў з паняю баляваць у бліжэйшы маёнтак. Чарот. // Разм. Сабраўшыся кампаніяй, выпіваць, весяліцца. Карчма стаяла пры вялікай дарозе. У базарныя дні тут да раніцы балявалі мужыкі з далёкіх вёсак. Асіпенка.

2. Разм. Весці разгульнае жыццё ў папойках. Гаспадары маёнтка тыднямі балявалі ў Варшаве і Брэсце, не думаючы ні пра бядоту тутэйшых сялян, ні пра сваіх парабкаў. «Полымя».

3. перан. Пагард. Чыніць нястрымны разгул, спраўляць перамогу над кім‑н. (пра сілы вайны, рэакцыі). / у перан. ужыв. І здаецца тады, што кружыць, гуляе, балюе на балоце нячыстая сіла. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасла́ць 1, дашлю, дашлеш, дашле; дашлём, дашляце; зак., каго-што.

1. Паслаць, выслаць недасланае. Даслаць пераводам астатнюю частку грошай.

2. Прасунуць, падаць (патрон, снарад і пад.) у пэўнае месца. Даслаць патрон у патроннік.

3. Разм. Паслаць што‑н. для перадачы, уручэння каму‑н.; прыслаць. Даслаць цыркуляр. Даслаць пісьмо. // Накіраваць каго‑н. куды‑н. з якой‑н. мэтай. Цяжка было б [Баніфацыю], каб Мікалайчык не даслаў дапамогу ў асобе нейкага Смілгі. Чарнышэвіч. [Анісім] доўга угаворваў .. [Веру] супакоіцца, абяцаў у самы бліжэйшы час даслаць сватоў. Сачанка.

дасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; зак., што.

Скончыць слаць; паслаць да канца ці да якога‑н. месца. Даслаць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)